Во второй раз подряд ФК «Кобрин» завоевал звание чемпиона Брестчины по футболу.

Сёлетні сезон для футбольнага клуба “Кобрын” склаўся вельмі ўдала. Другі раз запар нашы спартсмены сталі пераможцамі чэмпіянату Брэсцкай вобласці. Як адзначае старшыня ФК “Кобрын” Сяргей Кожух, нашы спартсмены на справе даказалі, што чэмпіёнскія рэгаліі для іх – вынік зусім не выпадковы.

А распачаўся чэмпіянат для кабрынчан… з паражэння. У маі дома, на стадыёне “Юнацтва”, з лікам 1:3 яны ўступілі ФК “Маларыта”. Галоўны трэнер Сяргей Высоцкі ўзгадвае, што вынік гэтай гульні быў сапраўднай нечаканасцю, паколькі каманда была выдатным чынам фізічна і маральна падрыхтаваная. Быў умацаваны і састаў кобрынскай дружыны. Згуляць у чэмпіянаце за родны клуб згадзіліся вопытныя майстры футбола Аляксандр Гугнюк і  Сяргей Брыштэн (летась яны гулялі за ФК “Пружаны”). Узначаліў кобрынскі футбольны клуб капітан каманды Сяргей Марчук.

— У звычайным жыцці гэта сціплы хлопец. Але калі Сярожа надзявае футбольныя буцы і выходзіць на поле  — змяняецца да непазнавальнасці. Яго філігранная тэхніка валодання мячом, вострая, атакуючая манера гульні эфектна ўспрымаюцца гледачамі і ў прамым сэнсе “зараджаюць” пазітывам і бадзёрасцю ўсю каманду. Гэта адзін з самых старанных і працавітых спартсменаў, — распавядае аб капітане ФК “Кобрын” старшы трэнер каманды Аляксандр Куцэвіч.

Наступныя гульні ў кабрынчан прайшлі, як кажуць, на адным дыханні. На рахунку значыліся васямнаццаць перамог запар. У выніку ФК “Кобрын” стаў лідарам у заходняй зоне чэмпіянату вобласці з адрывам ад спрадвечных сапернікаў — ФК “Пружаны” — у дзевяць ачкоў. Паралельна кабрынчане прымалі ўдзел і ў Кубку вобласці па футболе на прызы губернатара Брэсцкай вобласці, дзе дайшлі да фіналу.

У фінале чэмпіянату вобласці 20 кастрычніка яны гулялі з Баранавіцкай камандай ФК “Колас-Дружба” на стадыёне “Юнацтва” ў Кобрыне.


Паводле інфармацыі дырэктара стадыёна Мікалая Лазарчука, на трыбунах у той дзень сабралася шмат футбольных фанатаў.  Футбол атрымаўся відовішчным і захапляючым. Адкрылі лік госці. З першых хвілін яны напружылі тэмп гульні. Аднак ужо ў першым тайме лік стаў на карысць кабрынчан 2:1. А потым нашы землякі папалі ў  чужыя вароты яшчэ тройчы. На табло пасля фінальнай сірэны быў зафіксаваны лік  5:1. У гэтым матчы эфектныя галы забілі кабрынчане Сяргей Брыштэн, Ігар Брыштэль, Дзмітрый Лук’янюк.

Матч у адказ адбыўся 4 лістапада ў Баранавічах. Сітуацыя паўтарылася, але з дакладнасцю да наадварот. Кабрынчане першыя адкрылі лік, але  потым гаспадары ўзялі верх. Лік стаў 2:5 на карысць ФК “Колас-Дружба”. У канчатковым выніку па суме ачкоў чэмпіёнамі сталі кабрынчане.

Нашы спартсмены вельмі ўдзячныя ўсім, хто быў побач і падтрымліваў каманду, у тым ліку і матэрыяльна, – адміністрацыі СТАА “ПП Палессе”, ААТ “Кобрынскі масласырзавод“, “Кобрынаграмаш”,  а таксама шматлікім балельшчыкам, якія не шкадавалі эмоцый на трыбунах і верылі ў перамогу землякоў.

Раман МЕЛЬНІК.

НА ЗДЫМКУ: ФК “Кобрын” у поўным саставе.

Фота з архіва Сяргея Кожуха.

Во второй раз подряд ФК «Кобрин» завоевал звание чемпиона Брестчины по футболу.: 4 комментария

  • 16/12/2012 в 22:51
    Permalink

    клубу нужна 2-я лига т.к. в городе есть таланты для дальнейшего пика в карьере!
    Также как и город не так мал, должен развивать свои таланты!!!
    Делайте репосты как и выводы!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 24/11/2012 в 10:25
    Permalink

    2 раза подряд выиграли чемпионат брестской области и что дальше…? обычно команда занявшая 1 место идёт в турнир рангом выше.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 20/11/2012 в 10:55
    Permalink

    Игорь, думаю, что об этом вы вскоре узнаете. Мы отслеживаем данную информацию.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 19/11/2012 в 10:04
    Permalink

    Когда команда из Кобрина в чемпионате РБ играть будет?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *