Новы творчы рэкорд

w

    Мінулы Рэспубліканскі Дзень падпісчыка, які праводзіўся 18 чэрвеня на базе Кобрынскага раённага вузла поштавай сувязі па вул. Інтэрнацыянальнай, сабраў не мала удзельнікаў. З самай раніцы кабрынчане імкнуліся падпісацца на друкаваныя выданні рэспубліканскіх і мясцовых сродкаў масавай інфармацыі, мелі магчымасць пагутарыць з журналістамі любімых выданняў.
    Актыўны ўдзел у гэтым мерапрыемстве традыцыйна прынялі і супрацоўнікі “Кобрынскага весніка”. Як і заўсёды, наш калектыў падрыхтаваў не мала прыемных падарункаў для сваіх сяброў-падпісчыкаў. Ад усяго сэрца нам было прыемна ўручыць іх кожнаму, хто запрасіў раёную гаўету ў свой дом. Першым падпісчыкам стала Людміла Путрык, якая шчыра павіншавала журналістскі калектыў з надыходзячым святам – 70-годдзем “КВ”. Паводле яе слоў “раёнка” ў апошні час стала яшчэ больш цікавай, паявіўся свой, асбоы стыль, які не пераблытаеш з іншымі друкаванымі СМІ.
    Як паказала наша міні-апытванне, кабрынчане ў асноўным жадаюць бачыць на старонках газеты матэрыялы, прысвечаныя падрыхтоўцы да рэспубліканскага кірмашу-фестываалю “Дажынкі”, асвятленне блока эканамічных пытанняў, сельскай гаспадаркі і сферы прамысловасці, як прыарытэтных накірункаў развіцця раёна. Мы ў сваю чаргу будзем мець на ўвазе такія карысныя пажаданні і пастараемся больш падрабязна інфармаваць чытачоў па адзначаным тэмам.
    Падпіска на “Кобрынскі веснік” у гэты раз адбывалася надзвычай дынамічна. Нам удвая прыемна, што гэта мерапрыемства атрымала пазітыўны рэзанас і жыхары Кобрыншчыны з нецярплівасцю чакаюць Дня падпісчыка, каб самастона прыйсці і зрабіць соій выбар на карысць надзейнага масс-медыя партнёра. Усяго ў той дзень на раёнку падпісалаліся 51 чалавек, што стала своеасаблівым рэкордам за апошнія тры гады. Сярод іх, быў навад жыхар г. Ліда(Гродзенскай вобласці), які пажадаў аформіць падпіску ажно на квартал, за што быў адзначаны спецыяльным прызам.
    Мы шчыра дзякуем кабрынчан за такі давер. Хочацца таксама адзначыць высокі прафісіяналізм адміністрацыі і кожнага супрацоўніка Кобрынскага раённага вузла поштавай сувязі, якія заўсёды творча і аддана выконваюць свае абавязкі, аказваюць усебаковую падтрымку “КВ”. Эсклюзіўным партнёрам Рэспубліканскага Дня падпісчыка стаў афіцыйны прадстаўнік РУП “Інстытут агародніцтва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, аграном Мікалай Сідзюк, які прадаставіў памятныя прызы для падпісчыкаў. Заставайцеся з намі!

    Раман МЕЛЬНІК

    Фота аўтара
    На здымку: наш першы падпісчык Людміла Путрык

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *