Кобринчанка Дарья Сарнацкая выиграла фотоаппарат по акции ОАО «Белагропромбанк».

Добрай традыцыяй у ААТ “Белаграпрамбанк” стала правядзенне разнастайных акцый для сваіх кліентаў. Дарэчы, удзельнічаць у іх могуць людзі самых розных узростаў  — ад дзяцей да пенсіянераў.

З 1 чэрвеня 2007 года 1500 хлопчыкаў і дзяўчынак з розных куткоў Брэстчыны, на імя якіх дзядулі і бабулі ці бацькі аформілі ўклады, з задавальненнем далучыліся да дзіцячай ашчаднай праграмы “Расці вялікі!”  Дарослыя ўкладчыкі маюць магчымасць захаваць і прымножыць грошы дзякуючы высокім працэнтным стаўкам, а самым маленькім партнёрам банка прадугледжана шмат прыемных сюрпрызаў. У межах праграмы “Расці вялікі!” штогод праводзіцца рэкламная гульня “Падары мару”, галоўны прыз якой — паездка ў Парыжскі Дыснейлэнд. Шчаслівыя ўладальнікі падарункаў ад ААТ “Белаграпрамбанк” былі вызначаны і сёлета.

Так, адзін з дзесяці  заахвочвальных прызоў — лічбавы фотаапарат “Sony DSC-WX7” — дастаўся жыхарцы нашага горада, пенсіянерцы Таццяне Асмаловіч, якая заключыла адпаведны дагавор у мясцовым аддзяленні ААТ “Белаграпрамбанк” на сваю ўнучку – адзінаццацігадовую Дар’ю Сарнацкую. Дарэчы, такі заахвочвальны прыз “выпаў” адзін на ўсю Брэсцкую вобласць.

Спецыяльна для шчасліўчыкаў у мінулую сераду супрацоўнікі банка арганізавалі ўрачыстае мерапрыемства з удзелам намесніка начальніка Брэсцкага абласнога ўпраўлення філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” Наталлі Беляковіч, начальніка цэнтра рознічнага продажу гэтай жа ўстановы Ніны Калодзіч, кіраўніка мясцовага аддзялення “Белаграпрамбанка” Сяргея Грыбка. Наталля Сцяпанаўна павіншавала Дар’ю з паспяховым удзелам у гульні, пажадала ёй моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў і ўручыла заслужаны прыз. Сяргей Грыбок ад імя ўсіх супрацоўнікаў банка далучыўся да гэтых  цёплых слоў і падарыў юнай кабрынчанцы салодкі падарунак.

Даша вельмі арыгінальна падзякавала супрацоўнікам банка аўтарскім вершам, які яна склала спецыяльна з гэтай нагоды.

Раман МЕЛЬНІК.

НА ЗДЫМКУ: (злева направа) Наталля Беляковіч, Ніна Калодзіч, начальнік аддзела рознічнага продажу аддзялення “Белаграпрамбанк” у Кобрыне Дзмітрый Навумовіч, Сяргей Грыбок, яго намеснік Святлана Баталіна, Дар’я Сарнацкая з Таццянай Асмаловіч (у цэнтры).

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *