За пакупкамі — у “Мір святла”

p6105594

    За плячыма дырэктара ТДА “Аўтарыф” маёра запасу Івана Катковіча 26 гадоў службы ва ўзброеных сілах СССР. Пасля заканчэння Калінінградскага авіяцыйнага вучылішча ён шмат гадоў працаваў на пасадзе начальніка цэху па рамонту электроннага абсталявання. Пасля выхаду на заслужаны адпачынак мужчына не збіраўся завяршаць свій працоўны шлях. У яго засталося яшчэ дастаткова энергіі і сіл, нарадзілася шмат творчых планаў. З салідным багажом ведаў і прафісійнага вопыту ён без асобых перашкод ўладкаваўся на грамадзянскую спецыяльнасць – быў назначаны на пасаду галоўнага энергетыка былога канцэрна “Факторыя”, хутка ўліўся ў калектыў. Калі арганізацыя распалася, Івану Фёдаравічу прыйшла ідэя заняцца сямейным бізнесам.
    “Вольныя хлябы” адкрывалі зусім іншыя магчымасці і перспектывы. У 1996 годзе ён з жонкай Надзеяй Кавальскай, якая па спецыяльнасці гандлёвы работнік, стварылі ТДА “Аўтарыф”. У невялікім магазінчыку рэалізовывалі запчасткі для аўтамабіляў “ВАЗ”. Прайшоў пэўны час, зарабілі першы сур’ёзны пачатковы капітал. Бізнес хутка перакваліфікавалаўся. Менавіта так і адкрыўся новы магазін “Мір святла”, дзе на сёняшні дзень прадстаўлены шырокі спектр электра-кабельнай прадукцыі – аўтаматыка, сістэмы абароны, зварачнае абсталяванне, свяцільні і інш.
    Гандлёвы аб’ект карыстаецца добрым аўтарытэтам як сярод фізічных асоб, так і буйных арганізацый. У спісе кліентаў ТДА “Аўтарыф” значацца парадка 250 прадпрыемстваў, арганізацый, ведамстваў, сельгаскааператываў, устаноў сацыяльнай сферы. Дарэчы фірма аказвае неабходную дапамогу будаўнікам у межах мерапрыемтсва падрыхтоўкі да рэспубліканскай ярмаркі-кірмашу “Дажынкі-2009”, аснашчаюць будпляцоўкі неабходным абсталяваннем і асвятленнем.
    –Мы імкнемся аказаць поўны комплекс паслуг нашым кліентам. Большасць самай запатрабаванай прадукцыі заўсёды ёсць у наяўнасці. Эксклюзіўны тавар прывозім пад заказ у самыя кароткія тэрміны на асабістым транспарце, — расказвае Іван Катковіч. – Шырокі асартыментны пералік –галоўны козыр у жорсткай канкурэнтнай барадзьбе.
    Гаспадарчы, дзелавы падыход да вядзення бізнесу прыцягнуў пакупнікоў не толькі з Кобрынскага раёну, але і з Пружаншчыны, Пінску. Не выключана, што мясцовая фірма ў будучыні створыць у гэтых гарадах свае гандлёвыя прадстаўніцтвы.
    ТДА “Аўтарыф” супрацоўнічае з найбольш буйнымі беларускімі пастаўшчыкамі. Прыемна, што на прылаўках гандлёвага аб’ету можна сустрэць прадукцыю пераемісна айчыннай вытворчасці, у тым ліку і ААТ “Кобрынаграмаш” – электрычныя провады, якія па якасці і знешнему выгляду не саступаюць імпартным аналагам.
    У мінулым годзе уладальнік фірмы “Аўтарыф” Іван Катковіч быў узнагароджаны пісьмом падзякі Кобрынскага райвыканкама за шматгадовую, добрасумлденную працу ў галінах народнай гаспадаркі, што стала добрым стымулам для пашырэння бізнесу. А добрым памочнікам у гэтым стаў выпускнік Кобрынскага ДПТК будаўнікоў сын Аляксандр.

    Раман МЕЛЬНІК

    Фота аўтара
    На здымку: дырэктар фірмы ТДА “Аўтарыф” Надзея Кавальская

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *