В Кобрине стартовал третий сезон Школы молодого руководителя при райисполкоме

У мінулую пятніцу ў райвыканкаме адбыўся “круглы стол” з удзелам новага саставу членаў школы маладога кіраўніка, а таксама намесніка старшыні райвыканкама Валянціна Трубчыка і дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Зазулі. Вось ужо трэці год запар навучэнцы адзінаццатых класаў школ горада прымаюць актыўны ўдзел у гэтым праекце. Таленавітыя рабяты дасягнулі поспехаў у вучобе, не за гарамі ўступная кампанія. Пасля заканчэння ВНУ маладыя спецыялісты вернуцца ў родны горад. Магчыма, хтосьці з іх узначаліць фірму ці ўстанову. І менавіта ад іх дзелавой ініцыятывы і жадання працаваць і будзе залежаць, якім шляхам далей будзе развівацца Кобрыншчына.

Як паведаміў Валянцін Трубчык, сёлетняя праграма школы маладога кіраўніка насычана цікавымі падзеямі. Мяркуецца, што маладыя лідары наведаюць вытворчыя, сельскагаспадарчыя і сацыяльныя ўстановы Кобрыншчыны, дзе даведаюцца аб сакрэтах паспяховага менеджменту.

Шчыра, ад усяго сэрца павіншаваў рабят з уступленнем у рады школы маладога кіраўніка Аляксандр Зазуля. Ён падрабязна праінфармаваў прысутных аб асаблівасцях беларускага выбарчага заканадаўства ў нашай краіне, праблемах і перспектывах сацыяльна-эканамічнага развіцця Кобрыншчыны. Шэраг злабадзённых пытанняў   рабяты накіравалі ў адрас дэпутата і атрымалі вычарпальныя адказы.

Раман МЕЛЬНІК.

фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *