Сколько ещё ждать кобринчанам новую стоматологическую поликлинику?

За адказам на гэта пытанне мы звярнуліся да загадчыка філіяла ЦРБ “Кобрынская стаматалагічная паліклініка” Аксаны Кавалевіч. Падчас гутаркі Аксана Сцяпанаўна падзялілася і іншай інфармацыяй, якая датычыцца новага сацыяльнага аб’екта на карце горада.

— Актыўны этап будаўніцтва стаматпаліклінікі па вул. Дзяржынскага, у будынку, які раней належаў ААТ “Кобрынаграмаш”, пачаўся з канца вясны, — адзначыла спецыяліст. – Работы вядзе вядомая арганізацыя — ААТ “Брэсцкая ПМК-1”, якая добра зарэкамендавала сябе пры рэканструкцыі новай паліклінікі ЦРБ, рамонце радзільнага дома, Тэвельскай бальніцы сястрынскага догляду. На сённяшні дзень практычна 100-працэнтную гатоўнасць маюць пяты, чацвёрты і трэці паверхі. На першым і другім, якія патрабуюць больш значных матэрыяльных і будаўнічых затрат, работы яшчэ працягваюцца.

— І калі плануецца перарэзаць “чырвоную стужку” ля ўвахода ў новую паліклініку?

— Калі зыходзіць з дакументацыі і верыць слову будаўнікоў — у канцы гэтага года. Пры ўзнікненні некаторых затрымак – у пачатку будучага, але не пазней.

На што могуць разлічваць вашы будучыя пацыенты?

— Як цяперашніх, так і будучых пацыентаў у новай паліклініцы будуць чакаць стаматалагічнае, артапедычнае, тэрапеўтычнае, дзіцячае і платнае аддзяленні. Тут будуць свае рэнтгенкабінет і кабінет фізічных працэдур, якіх сёння наша паліклініка не мае, што стварае нязручнасці для пацыентаў. Таксама плануем закупіць дадатковае медыцынскае абсталяванне, што дазволіць, акрамя пашырэння разнастайных паслуг, прапаноўваць кліентам і металакерамічнае пратэзаванне. На жаль, пакуль мы ім не займаемся і вымушаны губляць кліентаў, якія звяртаюцца да “прыватнікаў”. Будуць пашыраны артадэнтычны (па выраўноўванні прыкусу) і параданталагічны (лячэнне захворванняў слізістай і дзяснаў) прыёмы. Узрасце колькасць хірургічных месцаў. Плануецца пашырыць спектр платных паслуг. Немалаважна, што побач з новай паліклінікай знаходзіцца аўтавакзал — гэта дазволіць пацыентам з вёсак раёна хутчэй дабірацца да нас. Увогуле, новы аб’ект павінен прынесці шмат зручнасцяў і камфорту як пацыентам, так і ўрачам установы.

НА ЗДЫМКАХ: так сёння выглядае будынак будучай новай стаматалагічнай паліклінікі; калі з такім цудоўным настроем будуць працаваць усе будаўнікі, як маляр-тынкоўшчык ААТ “Брэсцкая ПМК-1» Алена Парфянюк, аб выкананні тэрмінаў здачы аб’екта можна не сумнявацца.

Падрыхтаваў Ігар СІДАРУК.

Фота аўтара.

Сколько ещё ждать кобринчанам новую стоматологическую поликлинику?: 1 комментарий

  • 2012/10/05 в 22:55
    Permalink

    Новости такие же искаженные как и фамилия зав.стомат.поликлиники!((( Пишите вдумчиво и правду!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *