Польские артисты провели творческое турне в десяти сёлах Кобринщины.

Маладзёжны фальклорны калектыў “Жэмэрва” на чале з дырэктарам музея Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах Дарафеем Фіёнікам на працягу трох дзён прымалі ў дзесяці вёсках нашага раёна. Свята польска-беларускага фальклору прайшло ў Бельску, Навасёлках, Верхалессі, Балотах, Гарадцы, Хабовічах, Дзівіне, Лелікаве, Аніскавічах і Акцябры.

— Польскія артысты абыходзілі з карагодамі тры вуліцы ў вёсцы, глядзелі на вырабы нашых майстрых, — расказвае бібліятэкар Хабовіцкай сельскай бібліятэкі Вольга Гурыч. — А мы іх частавалі. Потым каля клуба ладзілі сумесны канцэрт. Палякі, дарэчы, не толькі спявалі, але і паказвалі танцы ў тым выглядзе, у якім іх танцавалі 100-200 гадоў таму.

— Нашы польскія госці пабывалі ў школьных этнаграфічных музеях, наведалі праваслаўныя храмы, выступілі з канцэртамі і так званымі карагодамі, а таксама сустрэліся з носьбітамі традыцыйнай культуры Кобрыншчыны, — расказвае дырэктар Кобрынскага раённага метадычнага цэнтра Вольга П’янцава.

Вынікі фальклорных экспедыцый у Кобрынскі раён будуць апрацаваны і выдадзены на дысках з рэгіянальнымі песнямі, танцамі і абрадамі.

Настасся ЗАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *