Директор ОАО «Кобринская птицефабрика» выбыл из предвыборной борьбы.

3 верасня адбылося пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Кобрынскай выбарчай акругі №12 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання, на якім была задаволена заява прэтэндэнта на дэпутацкі мандат Дзмітрыя Місюка. Па ўласнай ініцыятыве дырэктар ААТ “Кобрынская птушкафабрыка” вырашыў зняцца з перадвыбарнай гонкі. Карэспандэнт “КВ” пацікавіўся ў Дзмітрыя Уладзіміравіча, чым быў выкліканы такі крок.

— Усё сумленнае жыццё я заўсёды быў занепакоены лёсам сваёй малой радзімы і яе жыхароў. Дэпутацкі мандат – добрая магчымасць праявіць свае здольнасці ў заканатворчай дзейнасці, прадстаўляць інтарэсы Кобрыншчыны на высокім узроўні, разам з мясцовай уладай спрыяць далейшаму развіццю рэальнага сектара эканомікі, бізнесу, ствараць спрыяльныя ўмовы для інвестыцыйнага мікраклімату, дапамагаць грамадзянам у вырашэнні надзённых праблем. Менавіта гэтым і быў абумоўлены мой удзел у сёлетняй палітычнай кампаніі.

Але, глыбока ўзважыўшы сітуацыю, я прыйшоў да высновы, што перш за ўсё мне трэба апраўдаць крэдыт даверу ўсяго працоўнага калектыву і выканаць дадзеныя абяцанні людзям – імкнуцца вывесці ААТ “Кобрынская птушкафабрыка” ў лік прыбытковых прадпрыемстваў раёна, падняць яго прэстыж.

Таксама адчуў, што для таго, каб змагацца за лідарства на выбарах, неабходна мець належны “багаж” палітычнага і жыццёвага вопыту, якім валодае, напрыклад, дзеючы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Зазуля. Ведаю, што Аляксандр Іванавіч  за апошнія чатыры гады зрабіў нямала як у парламенце, так і ў сваёй выбарчай акрузе для таго, каб умацаваць аўтарытэт Кобрыншчыны ў Беларусі, ён годна адстойвае інтарэсы сваіх выбаршчыкаў.

Гутарыў Раман МЕЛЬНІК.

Директор ОАО «Кобринская птицефабрика» выбыл из предвыборной борьбы.: 2 комментария

  • 2012/09/21 в 23:57
    Permalink

    ой наверное кукушкин их «попросил» сняться))) как-то оба так неожиданно снялись… у молодого больше всех было шансов… все об этом знают…кукушкин! сам «наелся» , дай другим «поесть»)))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 2012/09/10 в 21:34
    Permalink

    Лучше поздно чем никогда. Уважаю людей,которые трезво оценивают свои способности. Каждому свое, нужно избирать тех кто действительно имеет некий багаж знаний в данном вопросе. Зозуля молодец! Надо за него голосовать, пробивной мужик да и что тут говорить, толковый и жизнь повидал, в Авгане служил

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *