Шмапіньёны да стала

p5053986

    Тысячы невялікіх пяшчотных белых галовак выглядвалі з пад грунту, нібы вітаючыся з гаспадарамі. Якое жа прыгоджае гэта грыбное каралеўства шампіньёнаў! Дырэктар фермерскай гаспадаркі “Владлен-агра” Уладзімір Давыдовіч займаецца вырошчваннем гэтага смачейшага дэлікатэснага прадукту ўжо не прешы год на месцы былой аграфірмы “Беларусь”. Гаспадар сцвярджае, што такая справа мае на ўвазе складаны шматўзроўневы тэхналагічны працэс, наяўнасць вытворчых памяшканняў, пастаянны маніторынг глебы і астатніх умоў, у якіх вырошчваюцца грыбы. Яны — жывыя субстанцыі, якія тонка адчуваюць нават самыя малыя змяненні ў асяроддзі. Каб усур’ёз заняцца грыбаводствам, неабходна ўкласці ў яго максімуім сіл і сродкаў, авалодаць спецыяльнымі ведамі і вопытам. Шмапіньёны – унікальны прадукт. У сваім складзе яны маюць шмат гаючых уласцівасцяў, выдатна падходзяць для дыетычнага харчавання, утрымліваюць неабходныя для арганізаму вітаміны і мінералы.
    Пераемісна ў гандлёвую сетку паступаюць кітайскія шампіньёны, якія значна саступаюць па якасці кобрынскім. Гэта падцвердзілі не толькі дсканалыя эспертызы на якасць. “Владлен-агра” ўдзельнічала ў вядомай расійскай выставе “Харчэкспа”, дзе па праву заслужыла шматлікія падзякі. Як можна здагадацца, недахопу пакупнікоў у фірмы не назіраецца. У асноўным гэта буйныя заказчыкі з Гомеля і Мінска. Ва ўмовах эканамічнага крызісу галоўная задача, якая стаіць перад гаспадаром грыбнога бізнесу – пошук кліентаў не толькі на ўнтутраным, але і на знешнім рынку. Кабрынчане маюць магчымасць таксама набываць як свежую, так і кансерваваную прадукцыю прама на месцы.
    З нядаўняга часу Уладзімір Давыдовіч рэалізуе сваю апетытную прадукцыю ў марынованым выглядзе. Адна з гродзенскіх фірм закатвае мясцовыя шампіньёны ў 450-грамовыя еўрабанкі. У планах на перспектыву арганізаваць свой закатачны цэх, і наладзіць закончаны цыкл вытворчасці.
    Як высвятлілася, на фірме “Владлен-агра” вырошчваюцца не толькі шмапіньёны. Закладзены градкі для маліны, якая будзе прыносціь ураджай ужо ў першы год. У сувязі з гэтым бізнесмен мяркуе закупіць магутнае халадзільнае абсталяванне для захавання ягады ў свежым выглядзе для далейшай рэалізацыі. Бліжэй да осені будуць высаджаны пробныя партыі яшчэ адной каштоўнай культуры – галубікі.
    Фермерскай гаспадарке “Владлен-агра” споўнілася тры гады. Гэта акцыянернае таварыства арганізоўвалася, перш за ўсё як сямейны бізнес. Дачка Уладзіміра Кацярына і супруга Алена штодзённа працуюць на гэтай ніве. Паводле іх слоў у нашай краіне грыбаводствам займаюцца ўсяго некалькі чалавек. Сур’ёзнай канкурэнцыі ў гэтай нішы не будзе яшчэ як мінімум 10-15 гадоў.

    Раман МЕЛЬНІК

    Фота аўтара

    На здымку: дырэктар “Влален-агра” Уладзімір Давыдовіч

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *