Колькі “заважыць” жыроўка ў верасні?

З першага жніўня ў Беларусі змяніліся тарыфы на некаторыя паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Як паведамілі ў КУШВП ЖКГ “Кобрынская ЖКГ”, са жніўня кошт тэхнічнага абслугоўвання 1 кв. м агульнай плошчы жылых памяшканняў складае цяпер 500 рублёў (было 395 рублёў).  Кошт тэхнічнага абслугоўвання па тарыфах, што забяспечваюць поўнае пакрыццё выдаткаў, вырас на 330 рублёў — да 1300 за квадратны метр.

За карыстанне ліфтамі давядзецца заплаціць 2200 рублёў з чалавека. Электраэнергія ў жылых дамах без электрапліт будзе каштаваць 295 руб. за 1 кВт-гадзіну, а ў дамах з электраплітамі — 250,6 руб. за 1 кВт-гадзіну.

Цэны на газ вагаюцца ў залежнасці ад умоў пражывання.

Калі ў вас няма лічыльніка на газ, а ёсць газавая пліта і цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне, вы заплаціце 7468,8 руб. з чалавека ў месяц, калі ў кватэры ёсць газавая пліта і газавы воданагравальнік — 21472,8 руб. Калі ж у кватэры ёсць толькі газавая пліта —  12136,8 руб.  з аднаго пражываючага.

Калі вы маеце газавы лічыльнік і кацёл, то  летам кубаметр газу для вас будзе каштаваць 933,6 руб., а ў ацяпляльны перыяд — 341,7 руб. Калі ж ёсць газавы лічыльнік, але няма індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў, то кошт 1 куб. м газу складзе 933,6 руб.

З 1 жніўня таксама паднялася цана на звадкаваны газ. Цяпер балон вагой 21 кг “пацягне” на 48100 руб.

Настасся ЗАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *