В Кобрине на улице Дружбы появится новая автозаправка

З сярэдзіны красавіка па вуліцы Дружбы ідзе будаўніцтва аўтазаправачнай станцыі канцэрна “Белнафтахім”.

Генпадрадчыкам выступае ААТ “ХАБАУ-Белбуд”, разам з ім будаўнічыя работы вядуць ТАА “Інтэрбудсэрвіс”, ААТ “Элмонэнергабуд”, ТАА “Сталіца”, ДБПМК-26 і ДРБУ-177. Штодзённа на аб’екце знаходзяцца прыблізна 25-30 чалавек ад розных падрадных арганізацый, будаўнічы працэс ідзе без збояў і бесперапынна.

— Сёння ўзведзены будынак станцыі, зманціраваны паліўныя рэзервуары, кладуцца неабходныя камунікацыі, — інфармуе майстар будаўніча-мантажных работ ААТ “ХАБАУ-Белбуд” Аляксандр Ахрымчук. – Да сваёй справы ўжо прыступілі аддзелачнікі. Таму ўпэўнены: з пастаўленай задачай здаць станцыю да 3 верасня мы справімся паспяхова.

Акрамя заправачнай станцыі, тут таксама будзе працаваць кругласутачнае кафэ, побач размесціцца зручная аўтастаянка. Што датычыць некаторых пытанняў, якія ўзнікалі ў насельніцтва бліжэйшых дамоў на першым этапе будаўніцтва, то сёння ўсе праблемныя моманты ў асноўным вырашаны.

Тэкст і фота Ігара СІДАРУКА.

В Кобрине на улице Дружбы появится новая автозаправка: 1 комментарий

  • 23/08/2012 в 7:24
    Permalink

    Неужели к центральной канализации подключили АЗС?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *