Кобринские коммунальники — лучшие в республике

Кобрынскія камунальнікі атрымалі дыплом першай ступені ў рэспубліканскім аглядзе ўтрымання і тэхнічнага стану жыллёвага фонду за 2011 год.

Працу КУШВП ЖКГ “Кобрынская ЖКГ” суддзі ацэньвалі па дзесяці пазіцыях. Гэта выкананне капітальнага рамонту, комплекснае добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, наяўнасць запазычанасці па камунальных плацяжах, зніжэнне колькасці пісьмовых і вусных зваротаў па пытаннях тэхабслугоўвання і капітальнага рамонту і г.д. Гаспадарка набрала максімальныя балы па ўсіх пазіцыях.

Кобрынская ЖКГ сёння займаецца тэхнічным абслугоўваннем 473-х дамоў, 9301 кватэры, адзіннацаці інтэрнатаў. Усяго на гэтай жылой плошчы пражываюць больш за 23 тысячы чалавек.

— Гэта не першая наша перамога на рэспубліцы, — адзначае дырэктар КУШВП ЖКГ “Кобрынская ЖКГ” Сяргей Ялец. — Магу сказаць, што ўсе службы, не толькі спецыялісты жылфонду, працуюць зладжана і якасна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *