В Кобрине прошёл семинар «Об использовании строительной отраслью и ЖКХ продукции, выпускаемой предприятиями области»

Будаўнічая індустрыя – для будаўніцтва ў вобласці

Менавіта гэтая думка стала лейтматывам семінара-нарады “Аб выкарыстанні будаўнічай галіной і ЖКГ прадукцыі, выпускаемай прадпрыемствамі вобласці”, які прайшоў нядаўна на Кобрыншчыне. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі Брэсцкага аблвыканкама, гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі,  будаўнічых і прамысловых арганізацый і прадпрыемстваў вобласці, а таксама праектных арганізацый і ўпраўленняў капітальнага будаўніцтва.

Адкрыў семінар-нараду старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар. Ён адзначыў, што на сённяшні дзень відавочным стаў факт – далёка не ўся прадукцыя для будаўнічага комплексу, якая выпускаецца на тэрыторыі Брэсцкай вобласці, эфектыўна выкарыстоўваецца на будаўнічых пляцоўках Брэстчыны. На жаль, нярэдка здараецца так, што прадукцыя мясцовых вытворцаў увогуле ігнаруецца, у той час, калі перавага аддаецца вырабам іншых рэгіёнаў ці ўвогуле замежным.

— Калі арганізоўвалі гэты семінар, мы хацелі пазнаёміць прадстаўнікоў  будаўнічых і праектных арганізацый з будаўнічай індустрыяй нашай вобласці, — расказвае Канстанцін Сумар. —  Таму што  і праекціроўшчыкі, і будаўнікі павінны закладваць у свае рашэнні ў першую чаргу менавіта тыя матэрыялы, якія вырабляюцца на нашых прадпрыемствах. Іншая справа, калі нейкая прадукцыя  ў нас не выпускаецца ўвогуле. Выпадкі, калі ёсць прапановы,  калі прадукцыя адпавядае і якасным, і цэнавым крытэрыям, але чамусьці не выкарыстоўваецца ў будаўнічым комплексе, недапушчальныя.

Не засталіся ўбаку і прадстаўнікі кобрынскай будаўнічай індустрыі. На выставе была прадстаўлена прадукцыя СП “Калор” і ААТ “Кобрындрэў”, у ходзе семінара ўдзельнікам была прапанавана экскурсія на ААТ “Кобрынскі Хімік” – прадпрыемства, якое займае трывалае месца ў вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Сёння тут выпускаюцца металачарапіца і металапрофіль, элементы даху і вадасцёкавай сістэмы,  пенапалістырольныя пліты, няздымная апалубка, лакафарбавая прадукцыя, вырабы з мелу і многае іншае. Госці пазнаёміліся з асартыментам, агледзелі цэх металапрофілю і абсталяванне, пазнаёміліся з гісторыяй прадпрыемства. Дарэчы, акрамя будаўнічых матэрыялаў, на “Кобрынскім Хіміку” асвоены выпуск латкоў, скрынак і тэрмабоксаў для ручной і аўтаматычнай упакоўкі прадуктаў і паўфабрыкатаў. У ходзе семінара-нарады старшыня аблвыканкама адзначыў гэты момант, хоць ён і не адносіцца да будаўнічай сферы, і падкрэсліў, што харчовым прадпрыемствам вобласці нельга пакідаць без увагі гэты факт.

На працягу работы семінара гасцям быў прадстаўлены шырокі спектр будаўнічай прадукцыі — фарбы, электрычныя прыборы,  аконныя блокі, дзверы, будаўнічыя сумесі, плітка і многае іншае. І ўсё гэта выраблена ў нашай вобласці. Як адзначыў, падводзячы вынікі мерапрыемства, Канстанцін Сумар, можна сказаць з упэўненасцю – усе прадпрыемствы вобласці, прадстаўленыя на выставе, заслугоўваюць таго, каб на іх звярнулі ўвагу. Тым больш, што выкарыстанне “сваёй” прадукцыі ідзе на карысць і самім прадпрыемствам, і бюджэту, а значыць, і ўсёй вобласці.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Строительная экспертиза екатеринбург