В детском оздоровительном лагере «Волна» царит летний ажиотаж

Лагер “Хваля” – традыцыйнае месца летняга адпачынку для многіх дзяцей.  Калі прыязджаеш сюды, здаецца, што лепшага месца ў час летніх канікулаў і не знайсці – духмянае паветра сасновага бору, прыгожае возера і яркае ласкавае сонейка ствараюць на самой справе непаўторную атмасферу, з якой не хочацца развітвацца. У “Хвалі” ідзе ўжо другая змена – на гэты раз за здароўем сюды  прыехалі 253 школьнікі. За парадкам усёй гэтай вясёлай кампаніі клапатліва сочаць 20 дарослых, сярод якіх як педагогі горада і раёна, так і студэнты, якія толькі пачынаюць свой педагагічны шлях. Няма сумненняў – такая практыка для іх будзе не толькі карыснай, але і цікавай.

На лінейцы з нагоды адкрыцця змены, урачыстасці якой не змог перашкодзіць нават дождж, школьнікаў  павіншаваў начальнік лагера Мікалай Зданевіч. Таксама ў адкрыцці змены прынялі ўдзел прадстаўнікі Кобрынскай ЦРБ, інспекцыі па справах непаўналетніх  і Кобрынскага РАУС – бяспека і здароўе дзяцей, як вядома, заўсёды знаходзяцца на першым плане.Выхаванцы лагера прадэманстравалі гербы сваіх атрадаў і запэўнілі дарослых, што будуць адпачываць як след.

Шчыра кажучы, ад’язджаючы з лагера “Хваля”, можна толькі па-добраму пазайзросціць яго выхаванцам.

Людміла ПАШКОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *