Отдохните на озере Любань!

У раёне адкрыўся новы эколага-турыстычны маршрут “Любаньскі”, працягласцю  6,2 кіламетра. Што можна ўбачыць, адпраўляючыся па ім на веласіпедзе ці пешшу з рукзаком?

Усяго на лясным маршруце, што праходзіць каля возера Любань, восем прыпынкаў.

Пачынаецца падарожжа з паляўнічага доміка. Тут можна спазнаць усю інфармацыю пра лясную гаспадарку раёна.

Наступны прыпынак — біялагічны заказнік Дзівін — Вялікі лес.  Менавіта тут, на плошчы больш за 3 тысячы гектараў, жывуць 36 відаў млекакормячых, 116 відаў птушак, 10 земнаводных і пяць  відаў паўзуноў. Аднак самай вялікай каштоўнасцю заказніка з’яўляецца кветка — венерын чаравічак, якая занесена ў Чырвоную кнігу.

Далёй вас чакае прыпынак “Сасновы лес”, потым “Сельскагаспадарчае поле” і станцыя “Баравікі” для аматараў “ціхага палявання”.

Пасля гэтага стваральнікі маршруту прапаноўваюць прайсціся па мяшаным лесе, а потым паглядзець лесапасадкі маладых дрэў.

А заканчваецца падарожжа на самім возеры Любань. Яно вядома ў раёне не толькі сваёй прыроднай прыгажосцю, але і тым, што на ўсходнім беразе размешчаны археалагічныя помнікі: паселішчы бронзавага веку і стаянкі эпохі мезаліту і неаліту. Даўжыня Любані — 2,2 кіламетра, а максімальная шырыня — 1,4 кіламетра.

Настасся ЗАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *