Народны ансамбль песні “Ясніца” з Кобрынскага раёна пакарыў палякаў

Нядаўна ў г. Сакалоў-Падляскі (Польшча) праводзіўся традыцыйны еўрапейскі фестываль фальклору, у якім прынялі ўдзел творчыя калектывы з сямі краін. Беларусь на гэтым мерапрыемстве прадстаўляў народны ансамбль песні ”Ясніца” Стрыгаўскага СДК пад кіраўніцтвам Яўгена Гурскага.

Невялікі польскі гарадок, дзе праводзіўся фэст, ператварыўся ў сапраўднае суквецце разнастайных культур. Шматлікія гледачы мелі магчымасць убачыць на вялікай сцэне творчыя нумары ў  выкананні палякаў, татараў, сербаў, туркаў, расіян, украінцаў і інш.

— Перад удзельнікамі фэсту стаяла няпростая задача — усяго за 20 хвілін прэзентаваць абрадавую   культуру той ці іншай краіны. Пры гэтым абавязковай умовай было выступленне ў традыцыйных нацыянальных касцюмах, — расказвае Яўген Гурскі.

І “Ясніца” годна справілася. Людміла Мядзведзева, Марына Фірысюк, Алена Марчук, Ніна Муравейка, Дыяна Вышынская, Тамара Качан, Сцяпан Белаш, Наталля Ліхтар на роднай мове выканалі інсцэніроўку старажытнага беларускага абраду “Гуканне вясны”, які складаўся з аўтэнтычных песняў і танцаў. Дарэчы, гэтая праграма рыхтавалася ў тым ліку на аснове багатага фальклорнага матэрыялу жыхароў вёсак Кобрыншчыны. Апладысментамі і авацыямі гледачы сустракалі майстэрства нашых землякоў. У выніку яны занялі другое месца. За свае намаганні народны ансамбль песні “Ясніца” ўдастоены дыплома лаўрэата фэсту, а таксама ўзнагароджаны памятнай статуэткай і каштоўным падарункам. Таксама кабрынчане прынялі ўдзел у заключным гала-кацэрце. Калектыў шчыра ўдзячны кіраўніцтву аддзела культуры райвыканкама за ўсебаковую падтрымку. Арганізатары фэсту выказалі жаданне бачыць нашых землякоў на гэтым мерапрыемстве ў наступным годзе.

Раман МЕЛЬНІК.

НА ЗДЫМКУ: народны ансамбль песні “Ясніца” ў Польшчы.

Фота з архіва Яўгена Гурскага.

Народны ансамбль песні “Ясніца” з Кобрынскага раёна пакарыў палякаў: 2 комментария

  • 2012/06/22 в 18:07
    Permalink

    «Пры гэтым абавязковай умовай было выступленне ў традыцыйных нацыянальных касцюмах, – расказвае Яўген Гурскі. І “Ясніца” годна справілася.»
    ДЫ ШТО ВЫ ЛУХТУ ПІШАЦЕ?! НАВАТ ШКОЛЬНІКІ СКАЖУЦЬ, ШТО ГЭТА НІЯКАЯ НЕ ТРАДЫЦЫЙНЫЯ КАСЦЮМЫ…

    А ТО НЫВЖЭШ СПУВАЛЫ ПО-НАШОМУ ПО-КОБРЫНСЬКЫ?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 2012/06/22 в 17:54
    Permalink

    Так трымаць, аднавяскоўцы!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Смелые проекты, двери легран (legran).