Летние оздоровительные лагеря Кобринщины принимают многочисленных клиентов

У летнім аздараўленчым лагеры “Хваля”, які належыць упраўленню адукацыі райвыканкама і знаходзіцца ў раёне с. Дзівін, 5 чэрвеня адбылося ўрачыстае адкрыццё першай змены. Адпачыць у першы летні месяц сюды з’ехалася каля 200 дзяцей самых розных узростаў. Начальнік лагера М.І.Зданевіч пажадаў дзецям і выхавальнікам толькі самых прыемных уражанняў ад адпачынку і выказаў спадзяванне, што яны прыедуць сюды і наступным летам. Аздараўленне дзяцей у гэтым сезоне тут будзе праходзіць у чатыры змены.

Яшчэ адзін летні лагер — “Салют” — плануе гасцінна расчыніць свае лясныя вароты з сярэдзіны чэрвеня. Ён будзе працаваць у тры змены.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *