В Кобринском районе проводились областные соревнования по конному спорту.

…Скачок… Імклівы бег… Яшчэ скачок… Здавалася, што нейкая чароўная сіла паднімае ў паветра коней, якія, нібыта на крылах, пераадольваюць высокія перашкоды на манежы ў в. Верхалессе пад адкрытым небам. Менавіта тут з 11 па 13 мая праводзілася першынство Брэсцкай вобласці па конным спорце пад эгідай упраўлення па фізкультуры, спорце і турызме аблвыканкама і Брэсцкага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па конным спорце. Партнёрамі мерапрыемства выступілі райкам прафсаюза работнікаў АПК, адміністрацыя СВК “Верхалескі” і група кампаній “Нашы вытокі”.


У спаборніцтвах прынялі ўдзел 29 спартсменаў з Кобрынскага раёна, Брэста, в. Астрамечава (Брэсцкі раён)і Ганцавіч.

Як нам паведаміў дырэктар ДЮСШ пры прафкаме СВК “Верхалескі” Аляксандр Кунац, нашы землякі пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера Ганны Давыдзенка старанна рыхтаваліся да гэтых стартаў. Адметна, што год ад году паляпшаецца матэрыяльна-тэхнічная база мясцовых коннікаў. Завяршаецца рэканструкцыя крытага манежа ў ДЮСШ, які будзе адпавядаць усім прынятым стандартам  у спорце і дазволіць бесперапынна працягваць трэніроўкі нават у халодны перыяд.

Супрацьстаялі кабрынчанам сур’ёзныя канкурэнты. Сярод іх – майстар спорту пераможца шматлікіх міжнародных спаборніцтваў Марат Хісамутдзінаў з Брэста. Тым не менш, удалося справіцца з “прэсінгам аўтарытэтаў” і годна змагацца за перамогу. У выніку браты Сяргей і Алег Піліпчукі ў двух канкурах занялі другое і трэцяе месцы і выканалі нарматыў першага спартыўнага разраду. Таксама праявілі волю да перамогі нашы землякі Вадзім Парфянюк, Крысціна Малашчук і Дзмітрый Аўсіюк.

У выніку пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны падарункамі. Спартсмены таксама ўдзячныя і тым энтузіястам, якія ад чыстага сэрца заўсёды прыходзяць на дапамогу, як, напрыклад, кабрынчанка Аксана Рудзь.

Раман МЕЛЬНІК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

С рюкзаком в Алтай Загляни экологический туризм. Туристические походы Карелия.