Ночью в кобринском музее «ожили» партизан Давыдов и дочь Суворова.

«Ноч у музеі». Менавіта такую назву мела акцыя, якую ў мінулую суботу праводзілі супрацоўнікі музея імя А.В. Суворава для кабрынчан і гасцей горада. Сёлета акцыя была прысвечана знакавай падзеі – 200-годдзю Айчыннай вайны 1812 года. З сямі да адзінаццаці гадзін вечара ўвазе аматараў гісторыі было прапанавана некалькі цікавых экспазіцый, прысвечаных славутым  ваенным падзеям пачатку 19 стагоддзя.

Супрацоўнікі  музея падрабязна расказалі аб храналогіі бою 15 ліпеня 1812 года, калі ўпершыню ў Кобрыне падраздзяленнямі генерала Тармасава была разбіта напалеонаўская армада, якая ніколі дагэтуль не ведала паражэнняў. Наведвальнікі мелі магчымасць адказаць на пытанні тэматычнай віктарыны і атрымаць прыемныя сувеніры. Таксама госці ўбачылі тэатралізаваную пастаноўку, якая ілюстравала жыццёвы шлях героя вайны 1812 года, партызана і паэта Дзяніса Давыдава, лёс дачкі вялікага палкаводца Аляксандра Суворава Наталлі. Цікава распавядалі аб гэтым прысутным “ажыўшыя персанажы” — супрацоўнікі музея, якія пераапрануліся ў рэканструяваныя касцюмы тых часоў і гарманічна “ўжыліся” ў свае ролі.

…Многім здавалася, што ў гэтыя гадзіны яны апынуліся нібыта ў машыне часу. Старажытны інтэр’ер, мэбля, зброя, ваенныя маршы,  песні дзевятнаццатага стагоддзя, выступленні ўзорнага танцавальнага калектыву РЦДТ “Пралесачкі” дапамаглі на імгненне адчуць подых даўно мінулай эпохі.  Безумоўна, ноч у музеі асабліва запомнілася юным кабрынчанам, многія з якіх упершыню ў сваім жыцці так дэталёва паглыбіліся ў гісторыю роднага краю.

Раман МЕЛЬНІК.

НА ЗДЫМКАХ: у час тэатралізаванага прадстаўлення акцыі “Ноч у музеі”.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

http://www.uaz-torgmash.ru/ уаз хантер тюнинг цена