В районном автопробеге участвовали и кобринские байкеры.

…Доўгі картэж аўтамабіляў Кобрынска-Маларыцкай МРАС ДТСААФ і байкераў са сцягамі Рэспублікі Беларусь і абароннага таварыства раніцай у мінулы панядзелак выстраіўся ўздоўж плошчы Леніна. Ветэраны Вялікай Айчынай вайны, прадстаўнікі выканаўчай улады і моладзь прынялі ўдзел у чарговым раённым аўтапрабегу, прысвечаным 67-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.  Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык, штогод маршрут гэтага мерапрыемства розны. Тэрыторыю кожнага сельсавета Кобрыншчыны так ці інакш закранула самая крывавая вайна ў гісторыі чалавецтва. Акупацыйны перыяд забраў жыцці больш за 13 тыс. чалавек.

Першы свой прыпынак удзельнікі аўтапрабегу зрабілі ў в. Корчыцы. Тут, каля помніка землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, адбыўся мітынг. Старшыня Хідрынскага сельвыканкама Міхаіл Максімовіч шчыра, ад усяго сэрца падзякаваў ветэранам за іх ратны подзвіг, за мірнае неба. Дырэктар Корчыцкай базавай школы Васіль Петрасюк расказаў прысутным  адну з многіх гісторый тых страшных падзей. 15 лютага 1943 года жыхароў в. Корчыцы  сабралі ў цэнтры населенага пункта немцы. Яны аб’явілі, што за сувязь з партызанамі будзе расстраляна сям’я Загрэба – жонка, муж, яго маці і чацвёра маленькіх дзяцей… У жывых засталіся толькі два  браты. Аднаго з іх немец выпхнуў у натоўп людзей, а другі знаходзіўся ў гэты час у гасцях у бабулі. Юнакі і дзяўчаты ўсклалі кветкі і вянкі да помніка, удзельнікі мітынга ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання…

Наступны пункт візіту – абеліск у в. Хабовічы, які быў адкрыты ў 2000 годзе.  Вялікі чорны звон на ім сімвалізуе жалобны набат па тых, каму не было наканавана дачакацца перамогі… Дванаццаць мясцовых жыхароў былі закатаваны фашыстамі, шаснаццаць воінаў загінулі на фронце. Да нашых дзён дажыў адзін ветэран Вялікай Айчыннай вайны — Мікалай Турубчук. Звычайным салдатам прайшоў ён з вызваленчымі баямі па тэрыторыі Польшы і Германіі. Прымаў удзел у аперацыях па фарсіраванні ракі Одэр, дзе быў цяжка паранены. Вучні мясцовай школы падзякавалі ветэранам за іх гераізм і мужнасць, уручылі кветкі.

На могілках у в. Балоты пахаваны лейтэнант Чырвонай Арміі Мікалай Сілаў. Родам ён з г. Мыцішчы Маскоўскай вобласці. Воін храбра змагаўся на франтах Вялікай Айчыннай вайны, быў узнагароджаны медалём “За адвагу”. У 1942 годзе Мікалай у якасці стралка-радыста быў накіраваны ў Брэсцкую вобласць. Аднойчы на ваеннаслужачых напала банда “ўласаўцаў”. Сілаў быў цяжка паранены і праз некалькі дзён памёр. На балоцкай зямлі яму паставілі помнік. Навучэнцы мясцовай школы вялі перапіску  з яго братамі, якія ў сваю чаргу падзякавалі за такую ўвагу да подзвігу іх роднага чалавека. На магілу героя ляглі цюльпаны.

…Жывыя кветкі і вянкі былі ўскладзены і ва ўрочышчы Палагіна ля мемарыяльнага комплексу партызанам атрада імя Катоўскага, загінуўшым у баях у 1942-1944 гг.

Завяршылася афіцыйная частка аўтапрабегу ў в. Рыбна ўрачыстым мітынгам каля помніка загінуўшым землякам.  Мясцовыя школьнікі арганізавалі варту памяці каля гэтага месца.

У адміністрацыйным будынку ААТ “Кісялёўцы” творчай групай пад кіраўніцтвам Алены Букач была арганізавана яскравая касцюміраваная эстрадная праграма, якая ілюстравала падзеі Вялікай Айчыннай вайны.

Раман МЕЛЬНІК.

Фота аўтара.

В районном автопробеге участвовали и кобринские байкеры.: 3 комментария

  • 16/05/2012 в 21:34
    Permalink

    Это хорошо что у человека есть увлечение, к примеру — мотоциклы.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 16/05/2012 в 21:33
    Permalink

    О да!
    Энергичные и шустрые. И прикольный народ , БАЙКЕРЫ.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 16/05/2012 в 21:31
    Permalink

    А мне нравится!!!
    Пообщавшись скажу, что они вполне интересные люди!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Для покупателей jokerfarma.com есть подробная статья, как побочные эффекты тестовера убирать.