Хакей на траве: цяпер і ў Кобрыне!

Сёлета новае дыханне на Кобрыншчыне атрымала развіццё хакея на траве. На сучасным гульнявым полі са штучным пакрыццём стадыёна “Юнацтва” распачалі трэніроўкі навучэнцы мясцовых школ і сярэдніх спецыяльных устаноў.

Два месяцы займаецца з рабятамі вопытны настаўнік дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы па зімніх відах спорту Анатоль Сыцэвіч. У Анатоля Андрэевіча зайздросныя старонкі прафесійнай спартыўнай кар’еры. Так, адзін з яго былых выхаванцаў  беларус Алег Мазурык быў залічаны ў зборную СССР па хакеі на траве. Дзякуючы ў тым ліку і яго намаганням упершыню зборная БССР атрымала пуцёўку на Алімпійскія гульні. Анатоль Сыцэвіч сам гуляў у хакей на траве ў брэсцкай камандзе “Будаўнік”, якая ўваходзіла ў першую і вышэйшую нацыянальныя лігі. Пятнаццаць гадоў трэнер працаваў па спецыяльнасці ў Злучаных Штатах Амерыкі. Тым не менш прыняў рашэнне вярнуцца на радзіму.

Усяго два месяцы спатрэбілася Анатолю Сыцэвічу, каб добра навучыць кобрынскіх юнакоў азам хакея на траве. Першыя вынікі праявіліся ў час правядзення рэспубліканскай спартакіяды сярод спартыўных школ, якая праводзілася ў сакавіку ў Брэсце.  Кобрынская дружына заняла шостае месца.

Трэнер лічыць, што на сучасным этапе сакрэт поспеху ў большасці сваёй залежыць ад кадравага рэзерву каманды, паколькі спартыўная база ў Кобрыне  — бадай, адна з самых лепшых і сучасных у краіне.

Анатоль Сыцэвіч адзначае, што нягледзячы на кароткі тэрмін ужо “заблішчалі” сваім талентам, воляй да перамогі, магчыма, будучыя “зоркі” айчыннага хакея – Арцём Штык і Арцём Картэлісец з СШ №8, Яўген Зелянкоў з СШ №4, Кірыл Хрысцюк і Віктар Кулінко з ДПТК будаўнікоў,  Аляксандр Анцута, Дзмітрый Ацюскін і Валерый Гаўрылюк з Астроміцкай СШ. Рабяты жадаюць працягваць хакейную кар’еру і плануюць паступіць у спартыўныя навучальныя ўстановы. У бліжэйшых планах  хакеістаў — удзел у чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь.

Усім, хто зацікавіўся гэтым відам спорту і жадае пачаць трэніроўкі, неабходна звярнуцца ў Кобрынскую лядовую арэну ці патэлефанаваць на нумар 828-27-74 (МТС).

Раман МЕЛЬНІК.

Фота аўтара.

НА ЗДЫМКУ: Анатоль Сыцэвіч са сваімі выхаванцамі; момант гульні на полі са штучным пакрыццём стадыёна “Юнацтва”.

Хакей на траве: цяпер і ў Кобрыне!: 2 комментария

  • 14/05/2012 в 21:44
    Permalink

    Поскольку у нас хорошая страна, то и всё долно быть на уровне.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 14/05/2012 в 21:42
    Permalink

    Хоккей с шайбой на уровне! Поднимаем » на траве»)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *