«Мы начинаем КВН!…»

12 красавіка гэта знаёмая ўсім фраза зноў прагучала са сцэны Палаца культуры з вуснаў нязменнага вядучага і арганізатара Кобрынскага Клуба вясёлых і знаходлівых Алега Калбасюка. Пад эгідай РК ГА “БРСМ” і раённай кінавідэасеткі адбыўся першы этап фестывалю адкрытай лігі Кобрынскага КВЗ сярод школьных каманд.

Глядзельная зала ў гэты вечар была перапоўнена. Пад шквал апладысментаў былі прадстаўлены ўдзельнікі сёлетняга гульнявога сезона – каманды “Стаўка” (СШ №2), “Скітлс” (СШ №4), “Нон стоп” (СШ №6), “Труфелі” (СШ №7), “Халадзец” (СШ №8) і “Кеды” (СШ №9).

Мерапрыемства складалася са звыклых конкурсаў – “Візіткі”, “Размінкі” і “Біятлона”. Першая дысцыпліна была насычана гумарам і сатырай. Рабяты жартавалі над школьнымі настаўнікамі, сучаснымі падлеткамі і г. д. У другой дысцыпліне членам журы неабходна было падрыхтаваць арыгінальныя пытанні, на якія за адведзены час кавэзэшнікі павінны былі даваць адказы. У трэцяй дысцыпліне кожная з каманд рыхтавала па дзве гумарыстычныя навіны. Той, хто быў слабейшы,  адсейваўся.

Непрыкметна праляцелі дзве гадзіны гульні. У выніку  перамагла каманда “Стаўка” з СШ №2. Тым не менш кожную каманду, незалежна ад занятага месца з набранымі баламі ў працэсе гульні, запрасілі на фінал КВЗ, які адбудзецца сёлета ў маі.

Як паведаміў Алег Калбасюк, у чэрвені аматараў КВЗ чакае сапраўдны сюрпрыз. У амфітэатры парку імя А.В. Суворава ўпершыню адбудзецца летні кубак Клуба вясёлых і знаходлівых, у якім прымуць удзел дарослыя каманды з Кобрына, Мінска, Брэста, Гродна, Гомеля, а таксама госці з некалькіх гарадоў Украіны. Уважліва сачыце за аб’явамі!

Раман МЕЛЬНІК.

НА ЗДЫМКУ: пераможца першага этапу фестывалю  адкрытай лігі Кобрынскага КВЗ сярод школ каманда СШ №2 “Стаўка”.

Фота аўтара.

«Мы начинаем КВН!…»: 2 комментария

  • 02/05/2012 в 22:04
    Permalink

    О да! Вот бы на такой же уровень поднять, и остальные задумки…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 02/05/2012 в 22:03
    Permalink

    Что есть, то есть! КВН в городе всегда был на уровне.
    Для кобринчан эти мероприятия в некотором роде праздники.
    Хорошая мотивация!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *