У красавіку на Кобрыншчыне стартаваў раённы конкурс кароткаметражных фільмаў “Відэабатл”.

Аб яго асаблівасцях  карэспандэнту “КВ” расказвае адзін з галоўных арганізатараў  праекта першы сакратар РК ГА “БРСМ”  Людміла Чырун.

— Разам з адміністрацыяй Кобрынскай раённай кінавідэасеткі мы праводзім “Відэабатл” ужо другі год запар. Хочацца адзначыць, што мерапрыемства з кожным разам становіцца больш папулярным у маладзёжным асяроддзі, — гаворыць Людміла. — Пры дапамозе сучаснай відэаапаратуры, камп’ютарнай тэхнікі юнакі і дзяўчаты ствараюць сапраўды цікавыя творчыя прадукты, якія вартыя ўвагі шырокай аўдыторыі. Гэта фільмы, музычныя замалёўкі, відэасюжэты, інтэрв’ю, нарысы, кліпы, рэклама і інш.

Нагадаю, што сёлета канкурсантам неабходна прадэманстраваць свае работы па наступных тэмах: “БРСМ”: майго юнацтва апавяданне”, “Кіно – мая будучыня і сучаснасць” і “Маладзёжная відэапрэм’ера”. Праект падзелены на два асноўныя накірункі – “PRO” (прафесійнае відэа) і “LIGHT” (аматарскае здыманне). Галоўны лейтматыў “Відэабатла” – “Раскажы сваю гісторыю”. Усе жадаючыя могуць прадставіць свае работы ў фармаце AVI на дыску CD ці DVD, дзе павінна адлюстроўвацца інфармацыя аб найменні навучальнай установы ці прозвішча і імя па бацьку аўтара, кантактныя даныя, назва фільма. Адрас аргкамітэта: г. Кобрын, вул. Суворава, 25, каб. №506, №521. Тэлефоны для даведак: 4-12-05 ці 796-90-39 (МТС). Электронная скрынка: Kobrin_BRSM@mail.ru.

У адборачным туры прымаюць удзел індывідуальныя канкурсанты і цэлыя творчыя групы як з Кобрыншчыны, так і з шэрагу гарадоў Украіны.

Фінал адбудзецца 3 мая, у 18.00 гадзін, у кінатэатры “Радуга”. Лепшыя з работ будуць прадэманстраваны на вялікім экране. А пераможцы і прызёры атрымаюць падарункі.

Раман МЕЛЬНІК.

У красавіку на Кобрыншчыне стартаваў раённы конкурс кароткаметражных фільмаў “Відэабатл”.: 2 комментария

  • 12/05/2012 в 0:12
    Permalink

    Если бы вы видели представленные работы, то поняли, что даже шутки на счёт льва, как минимум не уместны.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 02/05/2012 в 22:12
    Permalink

    «Каннский лев» — не за горой!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *