В Кобрине призывная кампания в самом разгаре.

У гэтыя красавіцкія дні ў Кобрынскім раённым ваенным камісарыяце шматлюдна. Сёлетняя прызыўная кампанія ў самым разгары. Як сведчыць ваенны камісар Кобрынскага РВК падпалкоўнік Ігар Круглоў, гэта адказнае мерапрыемства праходзіць у штатным рэжыме. Юнакі з розных куткоў Кобрыншчыны праходзяць медыцынскі агляд у спецыялістаў ЦРБ, вывучаюцца асабістыя справы прызыўнікоў. Таксама работнікі ваенкамата запрашаюць прадстаўнікоў воінскіх фарміраванняў, якія праводзяць гутаркі з будучымі абаронцамі Айчыны.

— Вельмі важна, каб будучыя ваеннаслужачыя не мелі праблем с законам. Супрацоўнікі ваенкамата пільна адсочваюць гэтую сітуацыю, — адзначае начальнік аддзела прызыву на тэрміновую ваенную службу маёр Рыгор Козін. — Адно толькі адміністрацыйнае правапарушэнне можа перакрэсліць усе планы прызыўніка трапіць  у элітныя падраздзяленні. Дарэчы, знайшлося некалькі парушальнікаў, якія ўсімі спосабамі імкнуліся праігнараваць мерапрыемствы прызыву. На заканадаўчым узроўні існуе шмат дзейсных мер уздзеяння на такіх асоб. Так, калі прызыўнік не з’явіўся ў ваенкамат па павестцы ў вызначаны дзень, ён адразу ж становіцца невыязным за межы краіны, і адпаведныя матэрыялы накіроўваюцца ў Кобрынскі РАУС. Згодна з артыкулам 435 КК РБ ухіленне ад прызыву на ваенную службу, якое здзейснена паўторна на працягу года, караецца штрафам ці  арыштам, або абмежаваннем ці пазбаўленнем  волі тэрмінам да двух гадоў.

Многія юныя кабрынчане плануюць звязаць сваё далейшае жыццё са службай у арміі. І сёлета колькасць жадаючых паступіць у беларускія і расійскія ваенныя ВНУ даволі высокая. Жорсткі конкурсны адбор па стане здароўя і ўзроўні маральна-дзелавых якасцяў у райваенкамаце прайшлі 28 будучых абітурыентаў. Далей усе яны будуць накіраваны ў Брэсцкі абласны ваенкамат, дзе пройдуць дадатковую праверку, па выніках якой і стане вядома, хто ўжо праз некалькі месяцаў стане курсантам.

Адпраўка на тэрміновую ваенную службу будзе ажыццяўляцца з 14 па 24 мая. Провады ў армію адзначаць больш за 90 кобрынскіх прызыўнікоў, якіх накіруюць у часці Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, унутраных войскаў МУС, пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь і інш.

Раман МЕЛЬНІК.

Фота аўтара.

НА ЗДЫМКУ: маёр Рыгор Козін знаёміцца з асабістай справай прызыўніка Алега Ларывонава.

В Кобрине призывная кампания в самом разгаре.: 1 комментарий

  • 07/05/2012 в 21:27
    Permalink

    Идите парни! Будем ждать!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *