В Кобринском районе задержаны браконьеры с огромным уловом сомов, щук, линей и карася.

Трое жыхароў горада Кобрына былі затрыманы пры выездзе з вёскі Пецькі. У машыне аказаліся рыбалоўныя сеткі, гумовая лодка і 15 мяшкоў рыбы агульнай вагой 200 кілаграмаў.

Як паведаміў намеснік начальніка Брэсцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Дзмітрый Мурын, устаноўлена, што ў сетках было 869 штук карася серабрыстага, 71 шчупак, 15 сомікаў і тры ліні.

Агульны ўрон ацэньваецца ў 797,4 базавых велічыні(79 млн. 740 тыс. рублёў).

— Зыходзячы з таго, што на дадзены момант дзейнічае забарона на лоўлю рыбы, урон налічаны згодна з пунктам 1.4 дадатку да Указа Прэзідэнта №580 — у трохразовым памеры, — адзначае Дзмітрый Мурын.

На дадзены момант справа перададзена Следчаму камітэту Жабінкаўскага раёна, на тэрыторыі якога была вылаўлена рыба.

Як паведамілі ў міжраённай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету, гэта самая буйная партыя незаконна вылаўленай рыбы ў вобласці, канфіскаваная ў браканьераў з пачатку года.

Настасся ЗАНЬКО.

В Кобринском районе задержаны браконьеры с огромным уловом сомов, щук, линей и карася.: 2 комментария

  • 02/05/2012 в 22:14
    Permalink

    Я бы их сама в сеть!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 02/05/2012 в 22:13
    Permalink

    Варвары!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *