Кобрынскія дзюдаісты пакарылі Маскву

Кобрынская каманда заняла першае месца на міжнародным аддзяленні Кубка прэфекта Паўднёва-Усходняй адміністрацыйнай акругі Масквы па дзюдо, які праходзіў нядаўна.

Шасцёра спартсменаў занялі першае месца ў камандным заліку сярод замежных гасцей турніру. Усяго ж на турніры прысутнічала больш за 30 каманд.

У асабістым заліку другое месца атрымалі сямікласнік шостай школы Дзмітрый Чыкуноў і навучэнец сувораўскага вучылішча Раман Грыцук. Таксама суворавец Артур Джаніеў прывёз з турніру “бронзу”.

Настасся Занько.

Фота Рамана МЕЛЬНІКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стоимость акций Акрона тут на сегодня