Урачы Брэстчыны спаборнічалі ў Кобрыне.

Клопат пра здароўе іншых, які і складае аснову  працы любога ўрача, — выбар не з самых лёгкіх. І, мабыць, кожны згадзіцца – чалавек, які выбраў для сябе такі шлях, павінен пацвярджаць каштоўнасць здаровага ладу жыцця не толькі сваёй работай – але і уласным жыццём. Менавіта прапаганда здаровага ладу жыцця на ўласным прыкладзе стала галоўным лейтматывам абласной спартакіяды работнікаў сістэмы аховы здароўя, якая прайшла нядаўна ў Кобрыне.

— Сённяшняе мерапрыемства — гэта этап падрыхтоўкі да рэспубліканскай спартакіяды, якая будзе праходзіць у чэрвені ў Пінску, — расказвае старшыня абласнога камітэта прафсаюзаў работнікаў аховы здароўя Анатоль Гаршчарук. – Такія вось рэгіянальныя спартакіяды, як сённяшняя, – гэта магчымасць адабраць лепшых для ўдзелу ў зборнай камандзе вобласці. Штогод мы праводзім тры-чатыры такія сустрэчы, дзе кожны ўдзельнік можа праявіць сябе ў тых відах спорту, якія яму падабаюцца.

А прасторы для выбару на спартакіядзе было шмат. Урачы гулялі ў валейбол, бегалі, падымалі цяжкія гіры. Не засталіся ўбаку і такія віды спорту, як настольны тэніс, дартс, нямала жадаючых знайшлося паспрабаваць свае сілы і на зялёным сукне більярда. Значная частка спаборніцтваў праходзіла на базе КСДЮШАР, у якой знайшлося месца ўсім жадаючым, нягледзячы на вялікую загружанасць гэтага спартыўнага аб’екта. І нават  не па-веснавому халоднае надвор’е не перашкодзіла правесці бегавы этап шматбор’я “Здароўе”, які прайшоў на стадыёне “Юнацтва”. Адным словам – сумаваць не давялося нікому. І ўсё-такі – што атрымліваюць ад падобных мерапрыемстваў самі іх удзельнікі? З гэтым пытаннем мы звярнуліся да інспектара па браніраванні і воінскім уліку Кобрынскай ЦРБ Таццяны Чапелевіч.

— Са спортам я сябрую ўсё сваё жыццё. Займалася ім у школе, у інстытуце – не забываю і зараз. І справа нават не ў тым, што прапаганда здаровага ладу жыцця – наша работа. Проста гэта цікава, прыемна і карысна.

Як адзначыў галоўны ўрач Кобрынскай ЦРБ Вячаслаў Крывецкі, зразумела, ніхто з удзельнікаў спартакіяды не марыць пра нейкія там алімпійскія рэкорды — справа не ў гэтым. Галоўнае, што з кожным днём здаровы лад жыцця займае ў нашым жыцці ўсе больш важнае месца.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота аўтара.

Урачы Брэстчыны спаборнічалі ў Кобрыне.: 2 комментария

  • 2012/04/19 в 22:23
    Permalink

    Согластна)) Не ожиданно…!
    Не помню ,чтоб такое раньше проводилось.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 2012/04/19 в 22:22
    Permalink

    Не плохая мотивация. Показали на примере.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *