У каго на Кобрыншчыне бізнес найбольш паспяховы?

У мінулую сераду адбылася цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў раённага конкурсу “Лепшы прадпрымальнік 2011 года”.

Шчыра вітаў прысутных старшыня райвыканкама Мікалай Кенда. Ён асоба падкрэсліў важнасць удзелу прыватных структур у функцыянаванні і развіцці эканомікі Кобрыншчыны. Паводле апошніх даных, у раёне зарэгістравана 2809 суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу, дзейнічаюць 59 фермерскіх гаспадарак. Летась намаганнямі прадпрымальнікаў былі адкрыты 1432 рабочыя месцы, 62 новыя камерцыйныя структуры. Экспартныя пастаўкі тавараў шэрагу кобрынскіх прыватных арганізацый ажыццяўляюцца ў 29 краін свету. Дзякуючы адлічэнням бізнесменаў мясцовы бюджэт за мінулы год папоўніўся больш чым на 45 млрд. рублёў. Галоўным прыярытэтам дзелавых колаў Кобрыншчыны было і застаецца стварэнне сучасных высокатэхналагічных вытворчасцяў, максімальнае скарачэнне імпарту прадукцыі. Мікалай Аляксеевіч аўтарытэтна заявіў, што выканаўчая ўлада заўсёды з’яўляецца надзейным партнёрам малога і сярэдняга бізнесу, імкнецца аказаць неабходную дапамогу, падтрымаць любую канструктыўную ініцыятыву.

Лепшым прадпрымальнікам у сферы вытворчасці тавараў прамысловага прызначэння стала ТДА “Прамысловыя сістэмы дымаходаў”. Лепшым у сферы вытворчасці спажывецкіх тавараў —  ПВГУП “Юліна-Мода-Люкс”, у сферы грамадскага харчавання — ПВУП  “ДабрыняДар”.

У намінацыі “Лепшы прадпрымальнік-арганізацыя з замежнымі інвестыцыямі” перамагло СТАА “ПЛ Інтэрнацыянал Плюс”, якое ажыццяўляе выраб вокнаў і дзвярэй з ПВХ-профілю.

Лепшай сялянскай (фермерскай) гаспадаркай прызнана “Вілія-агра”, якой кіруе Васіль Новік.

Лепшым прадпрымальнікам у сферы аказання паслуг стаў вядомы ў горадзе фатограф Уладзімір Гопша.

ТАА “Шматпрофільная вытворча-гандлёвая фірма “Беларусь” перамагло ў намінацыі “Лепшы прадпрымальнік-арганізатар новых рабочых месцаў”. ЗАТ “Аптымалсэрвіс” перамагло ў намінацыі “Лепшы прадпрымальнік у сферы будаўнічай дзейнасці”. Лепшым прадпрымальнікам-мецэнатам стала СТАА “ПП Палессе”. На добраахвотныя мэты гэта прадпрыемства пералічыла 349308 тыс. рублёў. Лепшым прадпрымальнікам-экспарцёрам прызнана ЗТАА “Лангхайнрых КанфекцыёнБел”. ТАА “Кампанія Эліда” атрымала перамогу ў намінацыі “Лепшы прадпрымальнік у сферы аптовага і рознічнага гандлю”, ПТУП “Цэнтр-Тур” —  у намінацыі “Лепшы прадпрымальнік у сферы турызму”.

Таксама прызнаны лаўрэатамі конкурсу ў сваіх намінацыях ПВГУП “Подступ”, ПВГУП “Кобрынскі Ключ”, ТАА “Эдэльвейс-тур”, ТАА “ДАВ профіль” і ПУГВП “Нашы вытокі”.

Лепшыя бізнесмены з рук Мікалая Кенды атрымалі дыпломы і кветкі.

Раман Мельнік.

Фота аўтара.

P.S.

Определены победители и лауреаты

Подведены итоги областных конкурсов «Лучший предприниматель 2011 года Брестской области» и «На лучшее освещение и пропаганду в средствах массовой информации предпринимательской деятельности в Брестской области в 2011 году».

Среди кобринчан в списке победителей и лауреатов – ООО «Промышленные системы дымоходов» (победитель в номинации «Лучший предприниматель в сфере производства товаров промышленного назначения»), ЧУТПП «Наши истоки» (лауреат в номинации «Лучший предприниматель в сфере оптовой и розничной торговли»), СООО «ПП Полесье» (победитель в номинациях «Лучший предприниматель–экспортёр» и «Лучший предприниматель–меценат»), ИООО «Лангхайнрих Конфекцион Бел» (лауреат в номинации «Лучший предприниматель-экспортёр»), Кобринская районная газета “Кобрынскі веснік” – лауреат конкурса «На лучшее освещение и пропаганду в СМИ предпринимательской деятельности».

У каго на Кобрыншчыне бізнес найбольш паспяховы?: 2 комментария

  • 2012/04/16 в 13:47
    Permalink

    Haibude, з арыфметыкай пакуль у нас усё ў парадку 🙂 .
    З.Ы. А Вы напэўна фіз-мат скончылі?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 2012/04/13 в 19:12
    Permalink

    Лепшым прадпрымальнікам-мецэнатам стала СТАА “ПП Палессе”. На добраахвотныя мэты гэта прадпрыемства пералічыла 349308 тыс. рублёў.
    —————
    Вы не памылiлiся!? Можа 349,308 млн.рубл.!?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *