Інфармкур’ер: мясцовыя навіны

Гарадскія кацельні з-за пахаладання ў апошнія дні перайшлі ў рэжым поўнага ацяплення. Як паведамілі ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы горада, калі тэмпература будзе вышэй за 10 градусаў цяпла, то кацельні зноў пяройдуць у ашчадны рэжым ацяплення.

***

Падчас правядзення дэкады «Дзяржтэхагляд» з 20 па 30 сакавіка супрацоўнікі Кобрынскага АДАІ сумесна з інжынерамі УП «Белтэхагляд» правялі 7 рэйдаў. У выніку да адміністрацыйнай адказнасці быў прыцягнуты 41 вадзіцель за кіраванне аўтамабілямі, якія не прайшлі тэхагляд своечасова. Таксама да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты 4 службовыя асобы за выпуск дзяржтранспарту на лінію без тэхагляду і з іншымі няспраўнасцямі.

***

31 сакавіка ў горадзе на цэнтральным рынку быў затрыманы кабрынчанін, які займаўся незаконнымі валютнымі аперацыямі. Пры сабе ён меў 1600 долараў ЗША і больш як пяць мільёнаў беларускіх рублёў. Узбуджана крымінальная справа па артыкуле 233 «Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *