В кобринской ледовой арене состоялся весенний турнир по хоккею с шайбой.

Прафесійны хакей высокага ўзроўню, глядзець які кабрынчане атрымалі магчымасць пасля будаўніцтва лядовай арэны, —  без сумненняў, відовішча вельмі цікавае і эмацыянальнае. Аднак калі на лядовую пляцоўку выходзяць дзеці, якія толькі пачынаюць свой спартыўны шлях, то да звычайных эмоцый ад спорту дадаецца яшчэ адно задавальненне – за наша будучае пакаленне, якое ўжо зараз выбірае для сябе здаровы лад жыцця.

Менавіта такое відовішчнае мерапрыемства адбылося падчас веснавога міжнароднага турніру па хакеі з шайбай сярод юніёраў 2003–2004 гадоў нараджэння, які нядаўна прайшоў у Кобрыне. Акрамя каманд з Брэста, Салігорска, Гомеля, Бярозы, Жлобіна, нашу зямлю наведалі і юныя хакеісты  з Кіева. Што ж датычыцца кабрынчан, то гонар рэгіёна абаранялі адразу дзве каманды – 2003-га і 2004-га гадоў нараджэння. У цырымоніі ўрачыстага адкрыцця мерапрыемства прыняў удзел  начальнік аддзела па фізкультуры, спорце і турызме райвыканкама Васіль Знахарчук.

Сярод балельшчыкаў – як, мабыць, падчас любых спартыўных мерапрыемстваў з удзелам юных спартсменаў — самую актыўную катэгорыю стваралі бацькі маленькіх хакеістаў. Вось яны – з заміраннем сэрца сочаць за сваімі дзецьмі, суправаджаюць вачамі кожную перадачу, радуюцца забітым шайбам… Што кіруе бацькамі, якія аддаюць сваіх дзяцей у хакейныя секцыі? З гэтым пытаннем мы звярнуліся да Ірыны Тукмачовай з горада Салігорска, якая прыехала на турнір разам са сваім сынам Уладзікам.

— Хочацца, каб мой сын вырас сапраўдным мужчынам, які не будзе баяцца цяжкасцяў і зможа пераадолець усе жыццёвыя перашкоды. Не ведаю чаму, але мне хакей заўсёды здаваўся спортам, які выхоўвае менавіта такія мужчынскія рысы характару, як воля да перамогі, адвага, цярпенне… Зразумела – здараецца ўсякае, не рэдкасць і сінякі пасля трэніровак і матчаў, але гэта як у жыцці, трэба быць гатовым да ўдараў лёсу і мець мужнасць іх пераадолець.

Трэба адзначыць, што вялікую волю да перамогі і энтузіязм прадэманстравалі ўсе ўдзельнікі турніру. Аднак  у любым спорце заўсёды ёсць пераможцы – у гэты раз першае месца дасталося камандзе Бярозы, другое атрымалі кабрынчане 2003 года нараджэння, а трэцяе заваявала каманда з горада Жлобіна.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота аўтара.

В кобринской ледовой арене состоялся весенний турнир по хоккею с шайбой.: 3 комментария

  • 12/04/2012 в 8:48
    Permalink

    Честь и хвала тренерам и родителям ,организовавшим и проведшим этот турнир на достаточно высоком уровне.Спасибо спонсорам и просто неравнодушнным людям.Сегодня хоккей довольно дорогой вид спорта.Турнир не первый в Кобрине,и как-то не очень понятно равнодушное отношение администрации города к спортивным мероприятиям,проводимым на площадке ледовой арены.Турниры проходили во время школьных каникул,тем не менее никой рекламы,никаких усилий,чтобы привлечь детей.Очень хотелось бы побольше внимания к этому виду спорта, тем более что юные хоккеисты уже сегодня показывают достаточно хорошие результаты.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 11/04/2012 в 15:19
    Permalink

    Кузница талантов) Молодые звёздочки!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 06/04/2012 в 17:28
    Permalink

    Супер! Люблю хоккей. Рад за всех участников. Хочу сказать, что они молодцы, так как предпочитают вести активный и здоровый образ жизни.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *