Аб рамонце дамоў. Капітальным.

Сёлета капітальнага рамонту дачакаліся тры дамы па вуліцы Настасіча ў Кобрыне і адзін у Дзівіне. Якія работы будуць выкананы ў гэтых дамах, колькі грошай выдаткавана на яго? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае начальнік ЖЭС КУШВП ЖКГ «Кобрынская ЖКГ» Пётр Маюк.

Як паведаміў Пётр Маюк, згодна з планам на 2012 год у Кобрыне будзе завершаны капітальны рамонт дамоў №№105 і 64, а таксама рэканструкцыя дома №77 па вуліцы Настасіча.

Сёлета распачнецца капітальны рамонт трох дамоў па вуліцы Настасіча. Гэта дамы №№101, 59 і 48. Таксама дом №145 па вуліцы Леніна ў с. Дзівін.

Падчас капітальнага рамонту ў 101-м доме па вуліцы Настасіча будзе праведзена цеплавая мадэрнізацыя вонкавых панэляў, рамонт дахавага насцілу, месцаў агульнага карыстання, адмостак, уваходнай групы і інш.

У дамах №№48 і 59 прадугледжваецца таксама рамонт даху, фасада, месцаў агульнага карыстання і г. д.

Усяго на капітальны рамонт сёлета будзе выдаткавана 6,422 млрд. рублёў. З іх 4,452 млрд. — гэта бюджэтныя грошы, а 1,970 млрд. — грошы са спецыяльнага рахунку, на які паступаюць адлічэнні на капітальны рамонт.

Згодна з Тэхнічным кодэксам устаноўленай практыкі капітальны рамонт праводзіцца з мэтай узнаўлення асноўных фізіка-тэхнічных, эстэтычных і спажывецкіх якасцяў будынкаў, якія яны страцілі ў час іх эксплуатацыі.

Як правіла, пры правядзенні капітальнага рамонту ў першую чаргу аднаўляюцца дах, фасад, месцы агульнага карыстання, балконы і г. д. Таксама праводзіцца цеплавая мадэрнізацыя, але ў пераважнай большасці, калі дом панэльнай канструкцыі. Замена сантэхнікі ў месцах агульнага карыстання ажыццяўляецца ў працэсе эксплуатацыі за кошт сродкаў бягучага рамонту. А згодна з артыкулам 6.5. Правілаў карыстання жылымі памяшканнямі вокны мяняюцца за кошт гаспадароў кватэр.

Тое самае тычыцца і сантэхнікі, праводкі і г.д.

Гарантыя на капітальны рамонт — не менш як два гады. Падчас гэтага тэрміну жыхары маюць права патрабаваць выпраўлення няякасна зробленых работ.

— Звяртацца са скаргамі неабходна да заказчыка. У нашым выпадку заказчыкам капітальнага рамонту выступае ЖКГ. Вы звяртаецеся ў ЖЭС. Пасля гэтага КУШВП ЖКГ «Кобрынская ЖКГ» накіроўвае зварот да забудоўшчыка. На працягу пяці дзён пасля атрымання заявы апошні павінен накіраваць свайго прадстаўніка для складання акта, абмеркавання тэрмінаў ліквідавання дэфектаў і г. д., — удакладняе Пётр Маюк.

Настасся ЗАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *