Леонид Цуприк и Николай Кенда вручили паспорта юным кобринчанам.

15 сакавіка для многіх гарадскіх і сельскіх школьнікаў застанецца адным з самых радасных і памятных дзён у жыцці. Паколькі ў гэты дзень яны атрымліваюць своеасаблівую пуцёўку ў самастойнасць – пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Вось і ў нашым горадзе ў гэты дзень у Палацы культуры адбылася знамянальная падзея — у межах святкавання Дня Канстытуцыі юнакам і дзяўчатам быў дадзены годны наказ у шлях па дарослым жыцці ад кіраўнікоў раёна і вобласці, а таксама з рук старшыні Кобрынскага райвыканкама Мікалая Кенды і намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леаніда Цупрыка яны ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі пашпарты грамадзян Беларусі.

А героем дня стаў Аляксандр Лойка, які скончыў у мінулым годзе дзявяты клас дзіцячага сада-школы ў в. Кісялёўцы. Тады ж ён быў удастоены дыплома трэцяй ступені дваццаць другога рэспубліканскага конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ за даследчую манаграфію аб праблемах аховы навакольнага асяроддзя, напісаную на прыкладах роднага краю.

На здымку: намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык уручае пашпарт і дыплом за перамогу ў конкурсе навуковых біёлага-экалагічных работ Аляксандру Лойку.

Тэкст і фота Ігара ФЕДАРОВІЧА.

Леонид Цуприк и Николай Кенда вручили паспорта юным кобринчанам.: 1 комментарий

  • 22/03/2012 в 14:12
    Permalink

    В прошлом году присутствовала на таком мероприятии, очень понравилось. Торжественная обстановка, волнительно и тревожно. Очень рада за этих ребят.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *