Сегодня — День Конституции Республики Беларусь.

Артыкул 3. Адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца народ. Народ ажыццяўляе сваю ўладу непасрэдна, праз прадстаўнічыя і іншыя органы ў формах і межах, вызначаных Канстытуцыяй.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Зазуля вядзе актыўную і плённую работу з грамадзянамі ў сваёй выбарчай акрузе. Асобнае месца ў гэтай дзейнасці займае садзейнічанне рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Кобрынскім раёне. Дэпутат заўсёды падтрымлівае ініцыятывы юнакоў і дзяўчат, дапамагае маладым талентам. Зусім нядаўна Аляксандр Зазуля наведаў Кобрынскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны мастацкі каледж, у час якога сустрэўся з навучэнцамі гэтай установы, даведаўся аб хвалюючых моладзь пытаннях. Гэта маладая змена, упэўнены Аляксандр Іванавіч, абавязкова знойдзе сваё месца ў дарослым жыцці, стане гонарам беларускай нацыі.

Раман Мельнік.

На здымку аўтара: Аляксандр Зазуля  ў час сустрэчы з навучэнцамі мастацкага каледжа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *