Известная кобринская исполнительница награждена благодарностью министерства культуры Республики Беларусь.

Народнаму ансамблю песні і музыкі “Зараніца” Магдалінскага сельскага Дома культуры ў мінулым годзе споўнілася 20 гадоў. За гэты час у калектыву сабраўся цэлы архіў грамат, дыпломаў і ўзнагарод шматлікіх конкурсаў самага разнастайнага ўзроўню. А нядаўна кіраўнік ансамбля Алена Букач атрымала яшчэ адну высокую адзнаку творчасці свайго калектыву – падзяку Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за добрасумленную працу, узорнае выкананне працоўных абавязкаў і дасягненне высокіх паказчыкаў у рабоце, якую ўручыў міністр культуры Павел Латушка. У чым жа сакрэт поспеху?

— Галоўнае – проста любіць сваю справу, — расказвае Алена Паўлаўна. – Любіць песню, любіць сцэну, любіць сваіх слухачоў, якія абавязкова будуць плаціць вам узаемнасцю. І працаваць над сабой кожны дзень… І вельмі прыемна, што ўсё гэта можна з упэўненасцю сказаць пра ўсіх членаў нашага калектыву.

Дарэчы, дзейнасць калектыву на самой справе вельмі прадуктыўная. Толькі за мінулы год “Зараніца” дала ў раёне 53 канцэрты, 32 з іх – у сельскай мясцовасці. Застаецца толькі здагадвацца, колькі энергіі і энтузіязму патрабуе такая работа. Ёсць у калектыве і свой кампазітар – Аляксей Кірыеўскі, актыўна і паспяхова распрацоўваецца гумарыстычны жанр, якім займаецца Яраслаў Берлажэцкі. А яшчэ ёсць непаўторнае адчуванне сапраўднага свята, якое нязменна суправаджае кожнае выступленне ансамбля.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота з архіва Алены Букач.

Известная кобринская исполнительница награждена благодарностью министерства культуры Республики Беларусь.: 1 комментарий

  • 01/03/2012 в 21:46
    Permalink

    С большим уважением отношением отношусь к творческим личностям. Их работа очень тяжёлая, вот только не всегда труд людей, которые творят, не всегда оценивается по достоинству. Очень рада за Алену Букач.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Для детского сада в Москве и Московской области: Благоустройство для детских садов.