В Кобрине хозяева самых креативных территорий учреждений, предприятий и частных домов получили награды.

Сімвалічна, што ўручэнне ўзнагарод па выніках конкурсу на лепшае святочнае ўбранне тэрыторый устаноў сацыяльнай сферы, прадпрыемстваў, арганізацый, індывідуальных домаўладанняў, які праводзіў раённы выканаўчы камітэт, таксама адбылося на свята – 15 лютага, на Стрэчанне. І калі, як кажуць, у такі дзень зіма з вясной сустракаюцца, то гэтым разам сустрэліся людзі, якім неабыякавы выгляд роднага горада, яго непаўторнасць і хараство як у святочныя, так і ў будзённыя дні.

Таму натуральна, што ў час узнагароджання ўладальнікаў індывідуальных домаўладанняў Галіны Арашчук (вул. Настасіча, д. 67, кв.12, першае месца за лепшае афармленне балкона) і Генадзя Праднюка (вул. Міру, д. 38, першае месца за лепшае афармленне падворка) ад імя райвыканкама прагучала шчырая падзяка ў іх адрас за ўменне ствараць падручнымі сродкамі сапраўдную прыгажосць і адпаведна дарыць людзям цудоўны святочны настрой на доўгі час. Прычым, як заўважыла  Галіна Арашчук, сама гэта прыгажосць ствараецца не адным чалавекам, а рукамі ўсёй сям’і, бо ўсім, хто жыве ў доме, хочацца, каб ён выглядаў маляўніча і ярка.

Сярод прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый раёна за першае месца ў конкурсе Ганаровай граматай райвыканкама быў узнагароджаны калектыў адкрытага акцыянернага таварыства “Кобрынскі масларобча-сыраробчы завод”.

НА ЗДЫМКАХ: моманты ўручэння ўзнагарод у райвыканкаме: намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык віншуе з перамогай у конкурсе Галіну Арашчук; Генадзь Праднюк з жонкай Эмай; дырэктар ААТ “Кобрынскі масларобча-сыраробчы завод” Мікалай Місюк шчыра задаволены перамогай калектыву.

Тэкст і фота Яна ПАЛЕСКАГА.

В Кобрине хозяева самых креативных территорий учреждений, предприятий и частных домов получили награды.: 2 комментария

  • 03/03/2012 в 12:33
    Permalink

    НЕ плохая мотівація!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 23/02/2012 в 21:05
    Permalink

    Этот конкурс прививает вкус людям к красивому и прекрасному

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *