В Кобрине отмечали День памяти воинов-интернационалистов.

Грозную сучасную зброю – аўтамат Калашнікава – і каменную кветку пад каскай прысыпаў лёгкі снег, а ў скверы Воінскай Славы праходзіў урачысты мітынг, прысвечаны 23-й гадавіне вываду савецкіх войск з Афганістана і Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Кожнага з тых, хто застаўся назаўсёды ў далёкіх краінах, назвалі пайменна. Усіх, хто выконваў свой інтэрнацыянальны абавязак далёка ад роднага дому, іх бацькі, дзеці, блізкія і знаёмыя ўшаноўвалі хвілінай маўчання, аддавалі даніну павагі годным сынам Айчыны. І нельга было ўтрымаць хвалявання і слёз, калі ўрачыстыя гукі звана нібы нагадвалі, што гэтыя людзі і сёння нябачна прысутнічаюць сярод нас, упэўненыя ў нашым шчасці, спакоі і мірным небе над галавой. Так, сёння Беларусь жыве і працуе спакойна: згодна з Канстытуцыяй, ніводны яе сын і муж не павінен служыць за межамі нашай краіны. І, магчыма, дачакаемся таго дня, калі грозная зброя і праўда застанецца назаўсёды прысыпанай снегам…У гэты ж дзень у Палацы культуры прайшла ўрачыстая вечарына, у горадзе і раёне адбыліся шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Тэкст і фота Ігара ФЕДАРОВІЧА.

В Кобрине отмечали День памяти воинов-интернационалистов.: 1 комментарий

  • 23/02/2012 в 21:12
    Permalink

    Мой папа тоже воевал в Афганистане. Большое спасибо организаторам концерта и митинга.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *