Мікалай Крыпіневіч: “З адкрытым сэрцам — да кожнага ветэрана”.

На працягу шэрага гадоў пярвічную ветэранскую арганізацыю Кобрынскага ўпраўлення магістральных газаправодаў ААТ “Белтрансгаз” узначальвае былы начальнік гэтага прадпрыемства Мікалай Крыпіневіч. Больш за 50 гадоў верай і праўдай ён адслужыў на розных пасадах у газавай прамысловасці. Па старой прывычцы ён часта наведвае сваіх калег. Абавязкова зазірае і ў свой былы кабінет, каб павітацца і пагутарыць з цяперашнім кіраўніком Уладзімірам Галашкам, які заўсёды сардэчна сустракае ветэрана.

— Ведаеце, Мікалай Лаўрэнцьевіч стаў для мяне ў свой час настаўнікам, які цярпліва вучыў не толькі асаблівасцям прафесіі, але і метадам эфектыўнага кіравання, — адзначае Уладзімір Галашка. — І да гэтай пары мы падтрымліваем партнёрскія і сяброўскія зносіны, сумесна вырашаем надзённыя пытанні. Адзначу, што дзверы адміністрацыі прадпрыемства заўсёды адкрыты для кожнага ветэрана.

Дзякуючы намаганням  дырэктара Уладзіміра Галашкі, старшыні прафкама УМГ Міхаіла Касмовіча і Мікалая Крыпіневіча была істотна палепшана сацыяльная падтрымка ветэранаў вытворчасці. І гэта ініцыятыва  юрыдычна замацавана ў калектыўным дагаворы ААТ “Белтрансгаз”. Так, штомесячна ажыццяўляюцца выплаты кожнаму пенсіянеру ў залежнасці ад працоўнага стажу, наяўнасці ганаровых званняў і дзяржаўных узнагарод. Існуе сістэма прэміравання ветэранаў да свят, у тым ліку і прафесійных. Не першы год былыя работнікі УМГ маюць магчымасць атрымаць матэрыяльную дапамогу пры стаматалагічных працэдурах па паказаннях урача ў памеры не больш за 2 млн. рублёў. Нямала пенсіянераў за кошт прадпрыемства атрымала санаторна-курортнае лячэнне ў беларускіх здраўніцах.

Таксама ветэранам на льготных умовах аказваюцца транспартныя паслугі, у тым ліку ў перыяд вясенне-палявых работ, арганізоўваюцца віншаванні заслужаных людзей са святамі і юбілеямі дома. Так, нядаўна Мікалай Крыпіневіч наведаў былога супрацоўніка УМГ Паўла Паўлючыка, якому сёлета споўнілася 80 гадоў. Павел Пятровіч мае шматгадовы працоўны стаж. За сваю дзейнасць ён быў узнагароджаны ордэнамі Працоўнай Славы 2 і 3 ступеняў. Мікалай Крыпіневіч ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў ветэрану каштоўны падарунак і віншавальны адрас, пажадаў моцнага здароўя.

Ветэраны ўдзельнічаюць у маладзёжных патрыятычных акцыях, выязджаюць у экскурсійныя туры па Беларусі, у тым ліку ў мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”, гісторыка-культурны комплекс “Лінія Сталіна” і інш.

Паводле слоў Мікалая Крыпіневіча, галоўнае, што кожны з непрацуючых пенсіянераў прадпрыемства не адчувае сябе забытым, што, згадзіцеся, немалаважна ў наш няпросты час.

Раман МЕЛЬНІК.

НА ЗДЫМКУ: Мікалай Крыпіневіч (злева) і 80-гадовы ветэран працы Кобрынскага УМГ ААТ “Белтрансгаз” Павел Паўлючык.

Фота аўтара.

Мікалай Крыпіневіч: “З адкрытым сэрцам — да кожнага ветэрана”.: 2 комментария

  • 2012/02/16 в 15:04
    Permalink

    Таким людям можно позавидовать за молодость души.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 2012/02/15 в 15:01
    Permalink

    Какие у нас молодые душой ветераны!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *