В Кобрине стартовал творческий проект “Музычная скарбонка”.

Калі ў вас ёсць жаданне спяваць, выступаць на вялікай сцэне і стаць вядомым артыстам – гэты праект спецыяльна для вас! Упершыню на Кобрыншчыне стартуе адборачны раённы тур конкурсу маладых эстрадных вакалістаў “Музычная скарбонка”. Да ўдзелу запрашаюцца жыхары Кобрыншчыны дзвюх узроставых груп – дзіцячай (з 10 да 13 гадоў) і дарослай (з 17 да 23 гадоў). Канкурсантам неабходна даслаць аўдыя- і відэазапісы сваіх твораў на электронных насьбітах (CD ці DVD) на адрас: абаненцкая скрынка №42, 225306 г. Кобрын-6, Брэсцкая вобласць. Кампетэнтнае журы  правядзе кастынг. Лепшыя будуць запрошаны на праслухоўванне. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у членаў аргкамітэта конкурсу “Музычная скарбонка” па тэлефоне 203-12-21 (МТС).

Раман МЕЛЬНІК.

В Кобрине стартовал творческий проект “Музычная скарбонка”.: 1 комментарий

  • 2012/02/15 в 14:48
    Permalink

    Цудоўна!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *