Новая аптека открылась в кобринском магазине «Гермес».

11-я па ліку ў горадзе і 16-я ў раёне аптэка Брэсцкага гандлёва-вытворчага рэгіянальнага ўнітарнага прадпрыемства “Фармацыя” адкрылася 1 лютага ў памяшканні магазіна “Гермес” (вул. Інтэрнацыянальная, д. 92А).

Як заўважыла ў час урачыстага адкрыцця загадчык Кобрынскай цэнтральнай аптэкі №168 Брэсцкага прадпрыемства “Фармацыя” Іна Байдук, такі крок быў абумоўлены найперш просьбамі грамадзян, якія пражываюць на бліжэйшых вуліцах, а таксама практычнай адсутнасцю ў дадзеным мікрараёне фармакалагічных устаноў. Таму гарадскія ўлады і кіраўніцтва раённага спажывецкага таварыства (а менавіта гэтай арганізацыі належыць гандлёвая кропка “Гермес”) пайшлі насустрач аптэчным работнікам, прадаставіўшы ў іх распараджэнне памяшканне былога кафэтэрыя ў магазіне.

Новая фармакалагічная ўстанова мае сучасны дызайн, арыгінальнае асвятленне, і, вядома, самы разнастайны асартымент лекавых прэпаратаў, які сёння налічвае болей за 3000 найменняў і будзе пашырацца. Працуе аптэка штодзённа, з 9 гадзін да 21 гадзіны, у вахадныя дні ў крыху скарочаным рэжыме.

Ігар ФЕДАРОВІЧ.

НА ЗДЫМКАХ: старшыня раённага спажывецкага таварыства Андрэй Перчанка, старшыня райвыканкама Мікалай Кенда, загадчык Кобрынскай цэнтральнай аптэкі №168 Брэсцкага ГВРУП “Фармацыя” Іна Байдук і генеральны дырэктар Брэсцкага ГВРУП “Фармацыя” Вячаслаў Гніцій пераразаюць чырвоную стужку.

Фота аўтара.

Новая аптека открылась в кобринском магазине «Гермес».: 3 комментария

  • 10/02/2012 в 15:03
    Permalink

    +1 аптека, хорошо, говорят в конце месяца ожидается эпидемия гриппа.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 10/02/2012 в 15:02
    Permalink

    Хорошо иметь большой ассортимент лекарственных преппаратов, но иногда и этого мало.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 08/02/2012 в 17:13
    Permalink

    Хорошо, что власти откликнулись на просьбы жителей.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Новости из мира Apple.