В Кобрине прошёл областной тур республиканской предметной олимпиады среди школьников(дополнено).

Існуе думка, што адным з крытэрыяў сапраўднай адукаванасці і інтэлігентнасці з’яўляецца магчымасць адказваць чалавеку, які да цябе звяртаецца, на той мове, на якой ён прывык размаўляць сам. Тым больш актуальным веданне замежных моў з’яўляецца сёння – у час імклівага развіцця  міжнародных адносін і навукова-тэхнічнага прагрэсу. І нядзіўна, што менавіта веданне замежных моў усё часцей становіцца рашаючым фактарам падчас прыёму на прэстыжную і высокааплатную работу. Аднак у той жа час кожны згадзіцца, што нягледзячы ні на якія патрабаванні часу нельга забываць пра свае карані – і пра гісторыю сваёй краіны.

Менавіта гэтыя прадметы – гісторыя і замежныя мовы – сабралі ў Кобрыне ўдзельнікаў абласнога тура рэспубліканскай прадметнай алімпіяды сярод школьнікаў, урачыстае мерапрыемства па адкрыцці якой прайшло нядаўна ў школе мастацтваў. На гэты раз Кобрыншчыну наведалі каля 200 юных “алімпійцаў”.

Як адзначыла намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Ірына Чоўжык, для яе прадметныя алімпіяды больш за ўсё напамінаюць алімпіяды старажытнай Грэцыі – з той розніцай, што тут спаборнічаюць не сілай і спрытнасцю, а інтэлектам.

— Хацелася б з задавальненнем адзначыць, што колькасць дыпломаў, якія прывозяць удзельнікі каманды Брэсцкай вобласці з рэспубліканскіх алімпіяд, мае тэндэнцыю да павелічэння. Так, калі ў 2007-м годзе мы набралі 45 дыпломаў, то ў мінулым годзе – ужо 68. Павялічваецца і якасць – больш становіцца дыпломаў 1-й і 2-й ступеняў. Хаця, па сутнасці, і ўдзельнікі абласнога этапа – гэта ўжо эліта, і працэнт паступлення ў ВНУ сярод гэтых дзяцей вельмі вялікі. Да таго ж у гэтым годзе алімпіяды ў нас разнесены па часу – што дае магчымасць вучням прымаць удзел адразу па некалькіх прадметах.

Што ж датычыцца выбару менавіта Кобрыншчыны, то тут, як адзначыла Ірына Чоўжык, сваю ролю адыгралі выдатныя водзывы, якія наш рэгіён заслужыў пасля правядзення ў мінулым годзе рэспубліканскай алімпіяды па працоўным навучанні. Базай для правядзення алімпіяд па гісторыі і  замежных мовах былі выбраны Кобрынскі мастацкі каледж і ліцэй сферы абслугоўвання.

Усяго па замежных мовах і па гісторыі ў трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды сёлета прымаюць удзел 12 кабрынчан. Спадзяемся, што многія з іх будуць абараняць гонар свайго рэгіёна і на рэспубліканскім узроўні. Вось яны – сур’ёзныя,  засяроджаныя – і трошкі ўсхваляваныя… Яно і зразумела – менавіта цяпер, у канцы алімпіяднага марафону, надыходзіць самы адказны час. Абласны тур – гэта ўжо сур’ёзны ўзровень, і для адзінаццацікласніка атрымаць на ім перамогу азначае не толькі ўвайсці ў склад каманды вобласці на рэспубліканскім этапе, але і аўтаматычна зарабіць 100 балаў за цэнтралізаванае тэсціраванне па адпаведнаму прадмету пры паступленні.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота аўтара.

НА ЗДЫМКУ: прадстаўнікі кобрынскай каманды ўдзельнікаў абласнога этапу рэспубліканскай прадметнай алімпіяды.

***

16 дыпломаў на трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды заваявала каманда кобрынскіх навучэнцаў. Кабрынчане атрымалі 3 дыпломы 1-й ступені (Настасся Галаўніцкая з СШ №8 стала лепшай по беларускай і рускай мовах, а Яна Беганюк, таксама вучаніца СШ №8, — па працоўным навучанні), 3 – другой і 10 – трэцяй ступені. Вызначыўся і навучэнец гімназіі г. Кобрына Сяргей Грабянчук. Ён атрымаў адразу тры дыпломы: другой ступені – па фізіцы і хіміі і трэцяй – па матэматыцы. Найбольшых поспехаў нашы “алімпійцы” дасягнулі ў алімпіядзе па працоўным навучанні (заваявана адразу 4 дыпломы) і па матэматыцы (3 дыпломы). Акрамя таго, 3 чалавекі былі ўзнагароджаны пахвальнымі водзывамі. У алімпіядзе прымалі ўдзел навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй і прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі.

В Кобрине прошёл областной тур республиканской предметной олимпиады среди школьников(дополнено).: 2 комментария

  • 09/02/2012 в 15:33
    Permalink

    Здорово, что Кобрин тоже принимает олимпиады

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 08/02/2012 в 17:26
    Permalink

    Хотела бы посмотреть задания, просто интересно.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *