Секс-рабыни из Кобрина поставлялись в Варшавские бордели.

Нядаўна супрацоўнікі аддзела па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Кобрынскага РАУС пры правядзенні аператыўнай работы раскрылі пастаўшчыкоў прастытутак у варшаўскія бардэлі.


30-гадовы кабрынчанін разам з 40-гадовым палякам і сутэнёрамі з Варшавы наведвалі мясцовыя клубы для пошуку дзяўчат, якія згадзяцца на работу ў Варшаве.

— Яны выбіралі сімпатычных дзяўчат з праблемных сем’яў альбо з дзіцячых дамоў і прапаноўвалі ім работу прастытутак. Пры гэтым абяцалі залатыя горы: «ты прыедзеш на машыне, з айфонам і г.д.», — расказвае начальнік аддзела па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Дзмітрый Марашчук. — Прапаноўвалі заробкі ад адной да трох тысяч долараў, гарантавалі, што ніхто пра гэта не даведаецца.

У выніку такой «апрацоўкі» чатыры дзяўчыны ў розны час выехалі на «работу» ў Варшаву.

Там іх адвезлі ў салон прыгажосці, пасля купілі прыгожае адзенне. А далей… Далей ім не аддалі пашпарты, не дазвалялі выходзіць з памяшкання і прымушалі абслугоўваць па 9-10 кліентаў за дзень.

— Адна з дзяўчат расказвала, што за паўгода на вуліцу выходзіла пару разоў. І грошай ім выдавалі толькі на ежу. Дзяўчатам на той момант было ад 19 да 22 гадоў,- расказвае Дзмітрый Марашчук.

Якім чынам дзяўчаты аддавалі свае дакументы ў рукі незнаёмцам? Усё аказалася банальна. Вярбоўшчыкі прасілі пашпарт для афармлення візы. Паляк, які гэтым займаўся, афармляў неабходныя дакументы і трымаў іх пры сабе ўвесь час.

А пасля на мяжы пры праверцы свае пашпарты і пашпарт дзяўчыны вярбоўшчыкі паказвалі агулам. І не аддавалі іх у рукі, матывуючы тым, што трэба будзе дааформіць яшчэ дакументы ў Польшчы.

У Польшчы пашпарт аддаваўся сутэнёршы, якая прад’яўляла дзяўчатам «рахунак» за пераезд, візу і г.д.

— Сутэнёрша казала, маўляў, я за вас заплаціла грошы, за візу і за пераезд таксама, таму адпрацоўвайце, — распавядае Дзмітрый Марашчук. —  Калі тэрмін візы заканчваўся, яна выкладвала грошы на стол побач з пашпартам і казала: «Вось сума, якую я табе павінна, я аддам гэтыя грошы, але толькі калі ты вернешся. А зараз вось табе 300 долараў, едзь назад у Беларусь і рабі візу».

Такім чынам дзяўчаты вярнуліся дадому. Аднак ні адна з іх не звярнулася па дапамогу ў праваахоўныя органы.

— Мы даведаліся пра іх, калі знайшлі вярбоўшчыкаў. Прычым тыя далі паказанні, што адвозілі чатырох дзяўчат, а мы знайшлі толькі трох. Чацвёртую знайсці не можам да гэтага часу, — кажа Дзмітрый Марашчук. — Некалькі гадоў ніхто з іх нікуды не звяртаўся і нічога не расказваў.

Завесці крымінальную справу па даўнасці гадоў менавіта па гэтых выпадках немагчыма. Калі б дзяўчаты заявілі ў міліцыю раней, то злачынцы былі б пакараны да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, згодна з артыкулам 171-1 Крымінальнага кодэкса «Уцягванне ў заняткі прастытуцыяй альбо прымушэнне да працягу заняткаў прастытуцыяй».


На дадзены момант з дзяўчатамі Кобрына, якія трапілі ў сэксуальнае рабства, працуюць спецыялісты Брэсцкай грамадскай арганізацыі “Клуб дзелавых жанчын”. Наша газета звязалася са спецыялістамі арганізацыі, каб даведацца, якую дапамогу яны аказваюць.

— Першапачаткова мы вывучаем гісторыі дзяўчат, каб ацаніць іх уразлівасць. Зандзіруем выпадкі, збіраем інфармацыю пра сям’ю, яе патрэбы і г.д., — распавядае спецыяліст па рабоце з ахвярамі гандлю людзьмі Валянціна Пухцеева. — Пасля высвятлення ўсіх абставін для кожнай дзяўчыны індывідуальна складаецца план рэабілітацыі. Гэта вельмі рознабаковая дапамога, усе выдаткі па якой кампенсуе Міжнародная арганізацыя па міграцыі. Першапачаткова мы аказваем медыцынскую дапамогу.

Потым спецыялісты высвятляюць, ці патрэбна псіхалагічная дапамога. Таксама аказваюць дапамогу сям’і дзяўчыны: могуць купляць прадукты, часткова дапамагчы з даўгамі і г.д.

— Таксама наша арганізацыя аказвае юрыдычную дапамогу. Нашы юрысты суправаджаюць дзяўчыну ўсюды — ад міліцыі, ад моманту складання заявы, да суда па  крымінальнай справе, — адзначае Валянціна Пухцеева. — Нашы юрысты прынцыпова ніколі не працуюць на баку трафікёраў, яны працуюць толькі з пацярпеўшымі жанчынамі. Мы дапамагаем уладкавацца на курсы, прайсці навучанне і г.д. Курсы аплачваюцца таксама за наш кошт.

За восем гадоў існавання грамадскай арганізацыі “Клуб дзелавых жанчын” горада Брэста па дапамогу да іх звярнуліся 18 жыхароў Кобрына і раёна.

— Аднак такіх дзяўчат нашмат болей, — расказвае дырэктар арганізацыі Ларыса Істомава. — Справа ў тым, што асабліва ў малых гарадах дзяўчаты баяцца, што пра іх даведаюцца, што пасля ім у гэтым горадзе не будзе жыцця, некаторых прэсінгуюць у сям’і, выганяюць з дому. І таму яны не звяртаюцца ні ў міліцыю, ні да нас.

Паводле слоў Ларысы Істомавай, самастойна справіцца з наступствамі сэксуальнага рабства  досыць складана. Таму што часта ў такіх умовах чалавек трапляе пад псіхалагічны, маральны і нават фізічны гвалт. Калі дзяўчаты трапляюць дадому, то тут дадаецца яшчэ мноства з тых нявырашаных праблем, ад якіх яны ўцякалі, – фінансавыя, праблемы працаўладкавання, адукацыі і г.д. Таксама можа быць прэсінг з боку былых “работадаўцаў”, якія не хочуць трапляць у турму і запалохваюць ахвяру, каб яна не ішла ў міліцыю. Аднак гэтыя пытанні вырашаюцца з дапамогай спецыялістаў. Галоўнае, не маўчаць.

Настасся ЗАНЬКО.


Куды звяртацца, калі вы сталі ахвярай сэксуальнага рабства:

ГА “Клуб дзелавых жанчын” – 8-801-201-55-55 (званок бясплатны для гарадскіх тэлефонаў і мабільных аператараў МТС і Велкам).

Званок з-за межаў Беларусі — +375-162-21-88-88.

Тэлефон “гарачай лініі” праграмы “Ла Страда” — 113 (бясплатны па ўсёй тэрыторыі Беларусі). Сайт www.lastrada.by і e-mail:lastrada@infonet.by

Інфармацыя пра бяспечны выезд за мяжу — +375-17-218-52-64 (Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі Беларусі), а таксама сайт Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — www.mvd.gov.by.

Секс-рабыни из Кобрина поставлялись в Варшавские бордели.: 5 комментариев

  • 10/02/2012 в 14:58
    Permalink

    Как всё банально, как в кино, а девушки верят.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 09/02/2012 в 15:36
    Permalink

    Добра, что працуе «Клуб дзелавых жанчын»

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 08/02/2012 в 17:33
    Permalink

    Почему не обратились в милицию? Зачем молчали?..

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 08/02/2012 в 17:32
    Permalink

    Как бабочки на огонь

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 08/02/2012 в 17:32
    Permalink

    Жаль девчонок. Почему они верят таким предложениям? В наше время это должно сразу вызвать подозрение.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *