Высшая хоккейная лига — на кобринском льду.

Мабыць, цяжка знайсці больш эмацыянальны і дынамічны від спорту, чым хакей. Тым больш – калі на лёд выходзяць сапраўдныя прафесіяналы. Менавіта такое цікавае відовішча нядаўна атрымалі магчымасць убачыць кобрынскія аматары хакея – лядовая арэна сустракала чарговы матч чэмпіянату Рэспублікі Беларусь. У гэты раз спаборнічалі каманды вышэйшай лігі — хакейныя клубы “Брэст-2” і “Неман-2” з горада Гродна.

У першым перыядзе складалася ўражанне, што каманды нібыта прымерваліся адна да адной – нягледзячы на даволі вялікую колькасць вострых момантаў, была забіта толькі адна шайба. Лік “размачылі” госці з Гродзеншчыны. У другім перыядзе брастаўчанам удалося не толькі зраўняць лік, але і вырвацца наперад – 2:1. Але дасягненне ў матчы аказалася для ХК “Брэст-2” апошнім, і, пачынаючы з гэтага моманту, ініцыятыва на пляцоўцы па сутнасці належала гасцям, якія і атрымалі ў выніку ўпэўненую перамогу з лікам 5:2.

Аднак нягледзячы на расчараванне балельшчыкаў, пераважная большасць якіх, зразумела, была на баку брэсцкай каманды, матч атрымаўся на самой справе цікавым. Вострыя атакі, вялікая колькасць напружаных момантаў і ні на што не падобная атмасфера сапраўднай прафесійнай гульні высокага ўзроўню не пакінулі абыякавым нікога.

І сапраўды – хто яшчэ, скажам, 10 гадоў таму мог сабе ўявіць, што ў нашым невялічкім утульным Кобрыне будуць праходзіць спаборніцтвы такога рангу? Гледзячы на трыбуны, на якіх былі прадстаўлены бадай што ўсе ўзросты і сацыяльныя катэгорыі, можна з задавальненнем адзначыць – хакей на Кобрыншчыне набірае папулярнасць і паступова становіцца для кабрынчан амаль што традыцыйным спосабам добрага і цікавага адпачынку.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота аўтара.

Высшая хоккейная лига — на кобринском льду.: 2 комментария

  • 2012/03/03 в 12:48
    Permalink

    Достойная смена ростёт!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 2012/02/08 в 17:37
    Permalink

    Здорово! Люблю хоккей!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *