В Кобрине стартовал буккроссинг.

У Кобрынскай бібліятэцы з’явілася некалькі «свабодных паліц», з якіх можна спакойна ўзяць альбо пакінуць кніжку без запісу ў чытацкі фармуляр. Таксама можна прыносіць уласныя кнігі для абмену з іншымі зацікаўленымі чытачамі.

“Буккросінг”  у перакладзе з англійскай мовы значыць «перамяшчэнне кніг». Гэта сусветны рух, сэнс якога заключаецца ў свабодным падарожжы кніг ад аднаго чытача да другога.

Сэнс буккросінгу зводзіцца да таго, што, прачытаўшы кнігу, вы пакідаеце яе ў грамадскім месцы (кафэ, парку і г.д.), каб чалавек мог знайсці гэтую кнігу і пасля перадаць яе іншым чытачам.

У Беларусі “бяспечныя паліцы” для буккросінгу арганізаваны практычна ва ўсіх абласных бібліятэках і ў буйных гарадскіх. Таксама “бяспечныя паліцы” вешаюць у барах, рэстаранах і г.д.

— Мы паспрабавалі гэтую ідэю падчас ночы ў бібліятэцы. У нас быў стэлаж, які так і называўся — “Свабодны абмен”. І вы ведаеце, людзі прыходзілі, бралі кнігі і пастаянна пыталіся пра гэтую паліцу. Таксама мы прапаноўвалі і будзем зараз прапаноўваць сваім чытачам прынесці кнігі, якія яны ўжо прачыталі, — расказваюць у гарадской бібліятэцы Кобрына. — Такі стэлаж стаў пастаянным.

Настасся ЗАНЬКО.

В Кобрине стартовал буккроссинг.: 4 комментария

  • 2012/04/16 в 13:56
    Permalink

    Ната, згода! Такія ж палічкі з бясплатнымі кнігамі, часопісамі і прэсай я таксама бачыў на ўласныя вочы ў Пражскай падземцы. Вельмі зручна і… дзіўна. Асабліва для нас, беларусаў))).

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 2012/04/13 в 8:41
    Permalink

    А як па мне, то крэатыўчыку не хапае. Было б здорава, калі б такія стэлажыкі былі, напрыклад, на прыпынках, вось як у Лондане. Каб яшчэ мы маглі далучацца да інтэрнэт-адсочвання кніг: кожны, хто знойдзе кнігі па абмене , можа зарэгістраваць іх на сайце, каб даведацца, як падарожнічае кніга.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 2012/02/10 в 14:59
    Permalink

    Смотря что читать, у каждого свои предпочтения.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 2012/02/08 в 17:40
    Permalink

    Мне нравится эта идея. Читать нужно. Может так люди будут больше читать.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

вaкуумные помпы