В волейбольных соревнованиях в Кобрине участвовал депутат белорусского Парламента.

Зусім не жартоўныя спартыўныя баталіі разгарэліся ў мінулую пятніцу на базе Кобрынскага каледжа будаўнікоў. Тут праводзіліся традыцыйныя спаборніцтвы па валейболе сярод аматарскіх клубаў па інтарэсах. Мерапрыемства было ініцыявана дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Зазулем і аддзелам па фізкультуры, спорце і турызме райвыканкама. На гэты раз званне мацнейшага аспрэчвалі тры каманды: кіраўнікоў арганізацый і ўстаноў Кобрыншчыны, педагогаў СШ №1 і рабят з каледжа будаўнікоў, якіх трэніруе Аляксандр Сідзюк.

Вітаў прысутных на ўрачыстым адкрыцці спаборніцтваў Аляксандр Зазуля, які, дарэчы, сам у той дзень апрануў спартыўную форму і прыняў удзел у гульні. Аляксандр Іванавіч адзначыў першарадную важнасць укаранення здаровага ладу жыцця, асабліва ў маладзёжным асяроддзі Кобрыншчыны, пажадаў прысутным моцнага здароўя і перамог як на спартыўных пляцоўках, так і ў штодзённым жыцці.

Напэўна, самым відовішчным і дынамічным быў першы матч, дзе ў гарачай барацьбе канкурыравалі маладосць каманды каледжа будаўнікоў і спартыўны вопыт кіраўнікоў Кобрыншчыны. Шматлікія балельшчыкі не шкадавалі авацый і эмоцый. Старэйшыя фізкультурнікі былі, як гаворыцца, на вышыні. Бліскуча змагаліся ў абароне каля сеткі Валянцін Трубчык, Аляксандр Зазуля і Васіль Знахарчук. Атакуючы валейбол дэманстраваў разам са сваімі “асістэнтамі” дуэт Аляксандра Сідзюка і Валерыя Іванюка.  Тым не менш, навучэнцы каледжа з гонарам вытрымалі гэты “прэсінг” і змаглі абыграць сапернікаў.

У выніку ў кожнай каманды набралася аднолькавая колькасць перамог. І паколькі гульні вяліся па “кругавой” сістэме, суддзі вызначылі лепшых па розніцы ачкоў ва ўсіх матчах. Першае агульнакаманднае месца заваявалі фізкультурнікі з СШ №1, другое — у каманды кіраўнікоў Кобрыншчыны, трэцяе – у навучэнцаў з каледжа будаўнікоў. Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны граматамі аддзела па фізічнай культуры, спорце і турызме райвыканкама.

Раман МЕЛЬНІК.

НА ЗДЫМКАХ: Аляксандр Зазуля ў складзе валейбольнай каманды кіраўнікоў Кобрыншчыны; момант гульні.

Фота аўтара.

В волейбольных соревнованиях в Кобрине участвовал депутат белорусского Парламента.: 4 комментария

  • 2012/03/03 в 12:46
    Permalink

    Не руоводители -кросавцы. Это да!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 2012/02/05 в 12:17
    Permalink

    Наверно, Александр Зозуля ко всему приспособлен. Таких образованных людей не очень-то много.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 2012/02/04 в 10:11
    Permalink

    Спорт — это здорово

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 2012/02/03 в 13:30
    Permalink

    Александр Зозуля молодец. На личном примере показывает, что спорт имеет большое значение в жизни.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *