Супруги послов и дипломатов посетили Кобринщину с благотворительным визитом.

Так ужо распарадзілася наша жыццё, што на дапамогу тым, хто апынуўся ў складанай жыццёвай сітуацыі, першымі часцей за ўсё прыходзяць жанчыны… Тым больш – калі гаворка ідзе пра дзяцей. І сапраўды – хто яшчэ можа з такой глыбінёй і чуласцю зразумець дзіця і яго праблемы, як не тыя, каму самой прыродай было даравана вялікае шчасце мацярынскага кахання?

Менавіта дабрачыннасць з’яўляецца адным з галоўных накірункаў дзейнасці Мінскага міжнароднага жаночага клуба, у які ўваходзяць жонкі паслоў і дыпламатаў іншых краін у Рэспубліцы Беларусь, а таксама супрацоўніцы дыпламатычных ведамстваў. Нядаўна ў ходзе свайго чарговага турнэ па краіне, якое стала ўжо традыцыйным, члены клуба разам са сваімі дзецьмі наведалі Кобрыншчыну і завіталі ў  цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзе сёння аказваецца дапамога 33-м дзецям з цяжкімі парушэннямі развіцця.

— Усяго наша аб’яднанне існуе каля 20-ці гадоў, — расказвае віцэ-прэзідэнт клуба па дабрачыннасці, жонка саветніка пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Наталія Сухавецкая. – Дыпламатычны корпус удзельнічае ў многіх мерапрыемствах, і наш жаночы клуб, у якім налічваецца 55 членаў з 30-ці краін, – не выключэнне. У сённяшняй паездцы мы павінны наведаць тры адрасы – перад Кобрынам мы ўжо былі ў  шматдзетнай сям’і з Брэста, дзе выхоўваецца дзіця-інвалід, а потым паедзем у дзіцячы дом сямейнага тыпу.

Яд адзначылі госці, у Кобрынскім цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі іх больш за ўсё ўразіла непаўторная цеплыня, якая пануе ў адносінах паміж дзецьмі і супрацоўнікамі цэнтра. Адразу відаць, што тут працуюць сапраўдныя прафесіяналы, якія любяць сваю справу і сваіх падапечных. Госці пазнаёміліся з жыццём дзяцей у цэнтры, з работай яго супрацоўнікаў, праслухалі невялічкую праграму, падрыхтаваную дзецьмі разам са сваімі педагогамі. А на памяць аб візіце выхаванцам цэнтра засталася цэлая гара падарункаў, у прыватнасці – дыдактычных і развіваючых гульняў, вельмі карысных для лепшага развіцця маленькіх падапечных цэнтра.

Вельмі хацелася б, каб і іншыя прадпрыемствы і арганізацыі часцей бралі прыклад з падобных ініцыятыў і аказвалі Кобрынскаму цэнтру пасільную дапамогу. Таму што менавіта адносінамі да інвалідаў і пенсіянераў у многім і вызначаецца ўзровень таго шматграннага паняцця, якое мы называем сапраўднай чалавечнасцю.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота аўтара.

Супруги послов и дипломатов посетили Кобринщину с благотворительным визитом.: 5 комментариев

  • 06/02/2012 в 17:58
    Permalink

    very good!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 05/02/2012 в 12:19
    Permalink

    Сразу видно, что такими людьми движут чистые благородные помыслы.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 05/02/2012 в 12:18
    Permalink

    Благотворительность облагораживает человека

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 04/02/2012 в 10:12
    Permalink

    Нужно помогать, если мы будем добрее, то и мир так же.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 03/02/2012 в 13:32
    Permalink

    Такая деятельность очень благородна

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *