Рэгістрацыя шлюбу па індывідуальным сцэнарыі

За мінулы год па індывідуальным сцэнарыі ў Кобрынскім аддзеле ЗАГС было зарэгістравана больш за тры дзясяткі шлюбаў. Што ўяўляе сабой паслуга індывідуальнага сцэнарыя заключэння шлюбу, расказвае загадчыца аддзела ЗАГС Раіса Навумава.

— У 2009 годзе Міністэрства юстыцыі прыняло пастанову №62, згодна з якой  маладыя пары маюць магчымасць праводзіць цырымонію шлюбу па індывідуальным сцэнарыі і не толькі ў ЗАГСе. Райвыканкамам быў зацверджаны спіс памяшканняў для правядзення ўрачыстых рэгістрацый шлюбаў аддзелам ЗАГС Кобрынскага райвыканкама. Акрамя памяшкання ЗАГСа, гэта Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А.В. Суворава, аграэкасядзіба «Палескія традыцыі»,  музей-аграсядзіба «Студзінка», парк імя А.В. Суворава.

Шмат жадаючых заказаць выязны варыянт вяселля. За мінулы год  ЗАГС правёў 12 такіх рэгістрацый. У планах — правядзенне такіх цырымоній па жаданні маладых у рэстаранах «Эдэльвейс», «Кобрын», у кафэ «Стары горад», «Прэстыж», у лядовай арэне, у цені сувораўскага дуба сумесна з музеем імя А. В. Суворава і г. д.

Мы таксама стараемся больш і больш увагі надаваць выкарыстанню традыцыйных беларускіх народных абрадаў і звычаяў: праход маладых праз арку, абвязванне ручніком, запальванне сямейнага ачага, пошук заручальных пярсцёнкаў у збожжы, сімвалізуючым багацце і шчасце маладой сям’і.

Нашы супрацоўнікі заўжды з радасцю дапамогуць вам правесці вяселле так, каб рэгістрацыя шлюбу стала ўрачыстым і непаўторным момантам у нараджэнні новай сям’і.

Запісала Настасся ЗАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *