Дарыць людзям здароўе

p5195096

    На сённяшні дзень ў Кобрынскім раёне налічваецца 14 аптэк. Сацыяльны стандарт па забяспечанасці насельніцтва гэтымі медыцынскімі ўстановамі перавыкананы. Дзякуючы ўзважанай, рацыянальнай стратэгіі ў сферы медыцыны ўдалося дасягнуць і яшчэ адзнаго важнага паказчыка – забяспечыць аптэкі якаснымі прэпаратамі. Дарэчы, перавага надаецца айчынным вытоврцам, якія выпускаюць лекі паводле ўсіх прынятых еўрапейскіх і сусветных стандартаў. Ды й кліенты таксама па большасці надаюць перавагу беларускім медпрэпаратам. Напрыклад, вялікай папулярнасцю ў кабрынчан карыстаецца біялагічна-актыўная дабаўка ў ежу беларускай фірмы НП ЗАТ “МАЛКУТ”, якая забяспечвае спажыўцоў самым неабходным наборам вітамінаў і мінералаў, а прыймаць яе можна не курсамі, а рэгулярна.
    Работа з людзьмі заўсёды была адной з самых складаных. Пры гэтым трэба быць не толькі граматным і адказным спецыялістам, але і добрым пісхолагам, ставіцца да кожнага наведвальніка з павышанай увагай і павагай. Метавіта такімі каштоўнымі якасцямі валодае фармацэўт-рэцэптар першай кваліфікацыйнай катэгорыі Кобрынскай цэнтральнай раённай аптэкі №168 Марыя Марціновіч. Марыя Рыгораўна закончыла Магілёўскае медыцынскае вучылішча ў 1981 годзе і вось ужо больш за 20 гадоў яна прысвяціла сваё жыццё нялёгкай і адказнейшай справе – дапамагаць людзям быць здаровымі. Кожнага аведвальніка аптэкі яна сустракае з увагай, ветліва. Заўсёды параіць, як прыменяць той ці іншы прэпарат, якія могуць быць супрацьпаказанні ў прыёме парашкоў ці таблетак. Аднак, абавязкі фармацэўта на гэтым не заканчваюцца. Перш за ўсё ён павінен безпамылкова і аператыўна прама на месцы праверыць сумяшчальнасць інгрыдыентаў прэпарата, узяць пробы па неабходным параметрам, пракантраліраваць дазіроўку па рацэпту ўрача, і нават прыгатаваць той ці іншы медыкамент самастойна.
    Дачка Марыі Рыгораўны Вераніка пайшла па шляху маці. Яна закончыла віцебскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт фармакалагічны факультэт і цяпер працуе намеснікам адной з аптэк г. Брэста. Паводле слоў загадчыка Кобрынскай раённай аптэкі Ніны Крывецкай сямейныя дынастыі ў яе установе — добрая традыцыя. Шматвопытная супрацоўніца фармацэўт-асістэнт вышэйшай катэгорыі Яўгенія Казюпа выхавала сына Алега, які вучыцца цяпер на 5-м курсе Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
    Ніна Крывецкая гаворыць, што асноўны касцяк прафісійных кадраў аптэкі ўжо даўно сфарміраваўся – яшчэ з 1986 года. Гэта адзіны маналіт, які працуе толькі на пазітыўны вынік. Вопытнейшыя фарацэўты – Валянціна Васілюк, Тамара Касцючык, Валянціна Раманюк і многія іншыя медыцынскія работнікі сваімі поспехамі ў працы з года ў год падтрымліваюць высокі аўтарытэт сваёй установы, атрымліваюць нямала добрых водгукаў ад урачоў і кліетаў.

    Прыходзяць на змену вопытным кадрам і моладзь. Зусім нядаўна паступіла на работу правізар-інтэрн Ірына Байдук – выпускніца віцебскага медуніверсітэта, якая пераймае ўсе прафісійныя сакрэты ў сваіх калег. Загадчык цэнтральнай раённай аптэкі шчыра жадае кожнаму свайму супрацоўніку здароўя, міра, дабра і добразычлівых кліентаў, каб кожны дзень у фармацэўтаў пачынаўся з добрага настроя і ўсмешкі.

    Раман МЕЛЬНІК
    Фота аўтара
    На здымку: фармацэўт-рэцэптар першай кваліфікацыйнай катэгорыі Кобрынскай цэнтральнай раённай аптэкі №168 Марыя Марціновіч

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *