К республиканской акции «Наши дети» активно подключилась и Кобринщина.

У сямнаццаты раз у краіне праводзіцца рэспубліканская дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”, якой ахоплены ўжо 35 тысяч маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак. Галоўныя мэты маштабнага мерапрыемства – аказанне падтрымкі і дапамогі дзецям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Актыўна разгарнулася гэта акцыя і на Кобрыншчыне.

У мінулы чацвер дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Зазуля, яго памочнік Віктар Казак, старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Сяргей Кожух і першы сакратар  РК ГА “БРСМ” Людміла Чырун наведалі шэраг дзіцячых сацыяльных устаноў горада і раёна. Першым пунктам візіту стала ДУА “Кобрынскі дзіцячы дом”.

…З агеньчыкамі радасці ў вачах, апрануўшыся ў карнавальныя касцюмы, якія былі выраблены сваімі рукамі пры дапамозе педагогаў і выхавальнікаў, хлопчыкі і дзяўчынкі сабраліся ў актавай зале дзіцячага дома каля святочнай прыгажуні-ёлкі. Яны паказалі прадстаўленне з карагодамі і эфектнымі  танцавальнымі нумарамі, падарыўшы гледачам зарад пазітыўных эмоцый і выдатнага настрою.

Да дзетак з цёплымі і сардэчнымі словамі  звярнуўся Аляксандр Зазуля. Ён  адзначыў, што ў Кобрынскім дзіцячым доме створаны ўсе ўмовы для таго, каб гадаваць і выхоўваць дзяцей. Бачна, адзначыў дэпутат, што тут заўсёды пануе атмасфера любві, увагі і павагі.З густам упрыгожаны памяшканні, ды і ўвогуле сістэматычна ўмацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база, наладжаны партнёрскія кантакты з шэфамі ўстановы – Кобрынскім РАУС, СТАА “ПП Палессе”, ААТ “ГП “Надзея”, ЗАТ “Аптымалсэрвіс”, рэлігіёзнымі канфесіямі і інш. Ад усёй душы Аляксандр Іванавіч пажадаў хлопчыкам і дзяўчынкам здароўя, міру, спакою і дабрабыту, падзякаваў адміністрацыі і працоўнаму калектыву за адданасць сваёй прафесіі. Потым дэпутат уручыў маленькім выхаванцам салодкія падарункі.

Другі пункт візіту —  раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр у в. Барысаўка, дзе разам з удзельнікамі акцыі да дзетак завіталі прадстаўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх Кобрынскага РАУС на чале з яе начальнікам маёрам міліцыі Анатолем Кананчуком. Супрацоўнікі правапарадку  таксама прыехалі з падарункамі, якія і былі ўручаны ў час святочнага ранішніка.

Акцыя “Нашы дзеці” таксама была праведзена ў ДУА “Дзівінскі дзіцячы дом” і Хабовіцкім дзіцячым садку. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Зазуля сустрэўся з кіраўнікамі адзначаных сацыяльных устаноў, узяў на асабісты кантроль усе пытанні, якія паступілі ў яго адрас.

Раман МЕЛЬНІК.

Фота аўтара.

НА ЗДЫМКУ: Аляксандр Зазуля, Сяргей Кожух, Віктар Казак і дырэктар Кобрынскага дзіцячага дома Ала Селівонік у час акцыі “Нашы дзеці”; супрацоўнікі РАУС з выхаванцамі раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра ў в. Барысаўка.

К республиканской акции «Наши дети» активно подключилась и Кобринщина.: 4 комментария

  • 18/01/2012 в 14:00
    Permalink

    Уладам раёна неабходна рабіць рэгулярна падобныя акцыі, бо такіх мілых дзяцей аніколі нельга пакідаць у роспачы.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 16/01/2012 в 10:46
    Permalink

    Вот прекрасный пример взаимодействия Александра Зозули, БРСМ и «Белой Руси»! Люди с добрым сердцем творят прекрасное! Продолжайте в том же духе!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 16/01/2012 в 10:40
    Permalink

    Как здорово, что такая кампания проводится в Беларуси. Спасибо районной прессе за своевременное освящение этой темы. Надо же! И Милиция тоже участвует))).

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 16/01/2012 в 10:37
    Permalink

    Дзякуй вялікі за такое свята! Прыемна, што наш дэпутат не забываецца аб нашых дзетках, дапамагае ім! Хочацца, каб было больш такіх добрых матэрыялаў.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *