Будущие строители «зажигали» на праздничной сцене

У мінулую сераду адміністрацыя, педагагічны калектыў і навучэнцы ДПТК будаўнікоў па добрай традыцыі напярэдадні Новага года ладзілі святочны вечар. Мерапрыемства не абышлося без шматлікіх сюрпрызаў. У госці да рабят завітаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Зазуля.

Ад усёй душы ён павіншаваў навучэнцаў з надыходзячым Новым годам і Калядамі, пажадаў ім добра вучыцца, а таксама здзяйснення ўсіх самых запаветных мар. Далучыўся да віншаванняў дырэктар каледжа Міхаіл Гольцман, які з задавальненнем адзначыў, што 2011 год для ДПТК будаўнікоў склаўся паспяхова.У каледжы істотна ўмацавалася матэрыяльна-тэхнічная база, каманды фізкультурнікаў займалі прызавыя месцы ў круглагадовай спартакіядзе сярод аналагічных  устаноў  Брэстчыны і ў конкурсах мастацкай самадзейнасці. Многія з рабят дэманструюць выдатныя вынікі ў вучобе і працы. Міхаіл Львовіч ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў лепшым навучэнцам дыпломы, а таксама салодкія падарункі, пажадаў здароўя, міру і дабрабыту.

Завяршыўся святочны вечар канцэртам з удзелам самадзейных “зорачак” ДПТК будаўнікоў, а таксама казачных персанажаў – Бабы Ягі, Дзеда Мароза і Снягуркі.

Роман МЕЛЬНИК

ФОТО АВТОРА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *