Спявай, гучы, “Славянскі перазвон!..”

p5144662

Зусім нядаўна ў рэдакцыю быў дасланы ліст ад нашага пастаяннага чытача, які ад імя аднасяльчан вёскі Верхалессе выказвае шчырыя словы падзякі кіраўніку і кожнаму удзельніку народага хора гарадскогоа дома культуры “Славянскі перазвон”. Самадзейныя артысты падрыхтавалі цікавейшую слушную канцэртную тэматычную праграму “Перамога! Адна на ўсіх!..”
Шматлікія гледачы сабраліся на гэта мерапрыемства, каб пры дапамозе чараўства і гаючых ўласцівасцяў музыкі адпачыць, на гадзінку-другую забыць аб імклівых буднях. Дарэчы, мастацкі кіраўнік хору Зоя Ястрэмская, нарадзілася і вырасла ў Верхалесскіх мясцінах, і пагэтаму спяваць для землякоў ёй было прыемна ўдвая.
Традыцыйна хор парадаваў гледачоў насычаным і рознапланавым зборнікам песень на беларускай, рускай, украінскай, польскай мовах. У асноўным тэматыка твораў мела патрыятычную танальнасць. Артысты праз сэрца прапускалі такія святыя ідэалы для кожнага славяніна, як праца, кахане да радзімы, сям’і, павага героям, якія захінулі у часы Вялікай Айчынай вайны. Багата было і гумару, які літаральна “запаляў” залу усмешкамі і імпэтам. Усе жыхары вёскі Верхалессе выказваюць шчырыя словы падзякі за такое цудоўнае выступленне, жадаюць хору далейшага росквіту і дабрабыту,здароўя, натхнення і міра.
Хор ГДК існуе вось ужо 45 гадоў. У вытокаў яго стварэння стаў заслужаны работнік кульуры Беларусі Ігар Чэрнік. Новы подых калектыў атрымаў пяць гадоў таму. Цяпер ягоныя “залатыя” галасы кабрынчане безпамылкова пазнаюць на сцэне – Наталлю Сталярэнка, Ніну Абразцову, Алену Зайцаву, Яўгенію Бандарук, Ніну Зубанаву, Паліну Собалеву, Таісію Пігас, Аляксандра Саўчанка, сям’ю Мікалаюкоў, Валянціна Пашковіча. Радуе тое, што склад хора папаўняецца маладымі артыстамі. Добра ўліліся ў творчую працу Аляксандр Асаёнак, Арцём Гарошка, Алег Чыж, Руслан Амелюсік, Ірына Дземасюк, Кацярына Мешкавец. Зоя Ястрэмская пільна сочыць за абнаўленнямі рэпертуару, самастойна робіць аранжыроўкі, выкарыстоўвае індывідуальны падыход у рабоце з кожным спеваком.
А на мінулым тыдні ў жыцці народнага хора “Славянск перазвон” адбылася знакавая падзея. Генеральны консул Украіны ў г. Брэсце Іван Баранчык ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў калекыву прыемны падарунак – новыя канцэртныя касцюмы. Вядома, што такі сюрпрыз быў зроблены невыпадкова. Як адзначыў у інтэрвью журналістам Іван Баранчык, калектыў “Славянскі перазвон” па-свойму ўнікальны праект, у канцэпцыю якога гарманічна ўпісваецца шматмоўны рэпертуар, пры гэтым нараджаецца тая непаўторная харызма, якая аднолькава прываблівае гледачоў як у Беларусі, так і ў Украіне, Польшчы. Паспяховы ўдзел у фестывалі нацыянальных культур, які праводзіўся на Украіне і іншых падобных фэстах яркі таму доказ. Іван Баранчык выказаў упэўненасць у тым, што падарунак з’яўляецца ў тым ліку чарговым укладам у агульную скарбонку добрых зносін паміж дзвума братэрскімі дзяржавамі.
Раман МЕЛЬНІК
Фота аўтара і з архіва Наталлі Сталярэнкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *